Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына абвінаваціла Расею і Іран за ахвяры ў Алепа


Ратавальнікі ў Алепа
Ратавальнікі ў Алепа

Прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Зайбэрт выступіў з абвінавачваньнем Расеі і Ірану ў ахвярах сырыйскага Алепа. Ён адзначыў, што гэтыя дзяржавы «часткова адказныя за пакуты сотняў тысяч жыхароў горада, абложанага сырыйскімі ўрадавымі войскамі».

«Відавочна, што падтрымка сырыйскага рэжыму Расеяй і Іранам прывяла да драматычнага пагаршэньня сытуацыі для насельніцтва Алепа», — заявіў Зайбэрт. На пытаньне, ці ня мае намер Нямеччына ўвесьці санкцыі супраць Расеі і Ірану з-за Сырыі, палітык адказаў, што такі варыянт ня выключаны.

Барак Абама на саміце АТЭС у Пэру таксама скрытыкаваў палітыку Расеі і Ірану ў дачыненьні да Сырыі, адзначыўшы, што рашэньне краінаў падтрымаць палітыку прэзыдэнта Башара Асада і жорсткую кампанію авіяўдараў па Алепа абцяжарвае дзеяньні сырыйскай апазыцыі. «Я не адчуваю аптымізму з нагоды будучыні Сырыі», — сказаў Абама.

Напярэдадні ўрад Сырыі арынуў прапанову Арганізацыі абʼяднаных нацый спыніць цяжкія баі ў Алепа, якія аднавіліся на мінулым тыдні. Міністар замежных спраў Сырыі Валід Муалем назваў гэтую ініцыятыву ААН «парушэньнем нацыянальнага сувэрэнітэту».

Колькасьць людзей, якія знаходзяцца ў аблозе, за мінулы год узрасла з 394 да 974 тысяч чалавек.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ў нядзелю зрабіла афіцыйную заяву пра тое, што ва ўсходняй частцы гораду разбураныя ўсе мэдычныя ўстановы. Арганізацыя таксама заклікала ўсе бакі сырыйскага канфлікту паважаць бясьпеку і нэўтралітэт мэдычных установаў, да чаго абавязвае міжнароднае гуманітарнае права.

Паводле сырыйскай групы маніторынгу правоў чалавека, якая знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі, ня менш як 172 мірных жыхара Алепа былі забітыя ад пачатку новага наступу сырыйскіх урадавых войскаў супраць паўстанцаў у Алепа, які пачаўся 15 лістапада.

Колькасьць людзей, якія знаходзяцца ў аблозе, за мінулы год узрасла з 394 да 974 тысяч чалавек, — прыводзіць дадзеныя агенцтва Associated Press са спасылкай на генэральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаньнях.

З сярэдзіны 2012 году кантроль над Алепа падзелены паміж урадавымі войскамі на захадзе і паўстанцамі на ўсходзе гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG