Амэрыканскі тэлеканал NBC паведаміў, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасьць прызначыць дзяржаўным сакратаром Міта Ромні, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2012
Барак Абама і Ангела Мэркель падкрэсьлілі важнасьць працягу перамоваў аб падпісаньні трансатлянтычнага пакту аб свабодным гандлі.
Літва адключыла трансьляцыю расейскага дзяржаўнага тэлеканалу пасьля таго, як па ім прагучалі выказваньні расейскага палітыка Ўладзіміра Жырыноўскага, якія былі расцэненыя «як падбухторваньне да вайны, разладу і нянавісьці».
Сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да аднаго з мэнэджэраў могуць быць зьвязаныя з затрымкай будаўніцтва фармацэўтычнага комплексу «НТ-Фарма», разьмешчанага ў Яраслаўскай вобласьці.
Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі.
Навошта Аляксандар Лукашэнка дагэтуль праводзіць вялікія прэсавыя канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных журналістаў, ці даюць яны нейкі прапагандысцкі эфэкт?
Памочнік старшыні ўкраінскай памежнай службы — прэс-сакратар Алег Слабадзян заявіў, што ведамства не фіксуе вялікіх патокаў зброі і боепрыпасаў на ўкраінска-беларускай мяжы.
Падчас форуму «Свабоду палітвязьням!» у Менску вырашана стварыць адзіны сьпіс грамадзянаў, якіх апошнім часам каралі штрафамі за ўдзел у палітычных акцыях.
У Менску знаходзіцца Ян Юзэф Каспшык, кіраўнік Управы ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў. Разам зь ім прыехалі польскія вэтэраны.
Галоўным дарадцам і стратэгам у сваёй будучай адміністрацыі Дональд Трамп прызначыў былога старшыню свайго выбарчага штабу Стыва Бэнана.
Падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам расейскіх рэгіянальных СМІ Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку адказваў на пытаньні пра ролю Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце на Данбасе.
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян пацьвердзіў, што ягоная краіна разьмясьціла на сваёй тэрыторыі расейскія ракетныя комплексы «Іскандэр».
Нямецкім СМІ стала вядома, што ў канцы тыдня Ангела Мэркель паведаміць аб сваёй гатоўнасьці ў чацьверты раз узначаліць урад Нямеччыны пасьля выбараў у 2017 годзе.
Менск ня можа далей заставацца месцам правядзеньня сустрэч і перамоваў па пытаньнях, зьвязаных з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яго сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, хутчэй за ўсё, адбудзецца 22 лістапада.
У раёне Каруоста гораду Ліепаі, што на захадзе Латвіі, будзе збудаваная вайсковая база для разьмешчаных у горадзе вайскоўцаў.
18 лістапада ў Бэрліне Барак Абама абмяркуе зь лідэрамі Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыны і Францыі працяг санкцыяў, уведзеных супраць Расеі за яе агрэсію супраць Украіны, і магчымасьць новых санкцыяў за дзеяньні Расеі ў Сырыі.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амэрыкана» ў «русиано», паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Міністэрства замежных справаў пракамэнтавала «шматлікія спэкуляцыі ў СМІ», зьвязаныя з галасаваньнем Беларусі па краінавых рэзалюцыях аб парушэньнях правоў чалавека, якое адбылося 15 лістапада ў Трэцім камітэце Генасамблеі ААН.
Адзін з трох жыхароў у краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі перакананы, што карупцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх праблем, зь якімі сутыкаюцца іх краіны сёння.
«Цяпер мы знайшлі прыблізна 200 мільёнаў. Яны разышліся па 11 краінах».
Якая спадчына застаецца ў сьвеце і ЗША пасьля Барака Абамы?
Допыт экс-прэзыдэнта Ўкраіны ў справе аб забойстве актывістаў Майдану пройдзе ў рэжыме відэаканфэрэнцыі 25 лістапада, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што нягледзячы на адрозьненьні паміж ім і абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам, ён імкнецца да плаўнага пераходу ўлады.
Дзьве траціны расейцаў (63%) хочуць бачыць Уладзімера Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі па заканчэньні яго цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну ў 2018 годзе. Гэта самы высокі паказчык з кастрычніка 2012 году. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтра», якія публікуюць «Ведамасьці».
Улады Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства прэмʼер-міністра Ўлафа Пальмэ ў лютым 1986 году. Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, расьсьледаваньне ўзначаліць галоўны пракурор Стакгольму Крыстэр Пэтэрсан, які расьсьледаваў у 2003 годзе забойства швэдзкага міністра замежных справаў Ганны Лінд.
Аляксандар Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ. Пачатак а 10-й. Як нагадвае прэс-служба Лукашэнкі, мерапрыемства праводзіцца ўжо трынаццаты раз.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лістапада пачаўся крымінальны працэс над Уладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў распараджэньне аб тым, што Расея ня стане ўдзельнікам Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду.
Віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Ірына Герашчанка заклікае Беларусь да незалежнай пазыцыі ў ацэнках украінскіх падзей.
Галасаваньне Беларусі супраць рэзалюцыі пра Крым Камітэту Генэральнай асамблеі ААН у пытаньнях правоў чалавека зьяўляецца пацьверджаньнем залежнасьці Аляксандра Лукашэнкі ад Крамля. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў прафэсар паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань:
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад даў інтэрвію партугальскаму тэлеканалу RTP, у якім станоўча ацаніў міжнародную палітыку Расеі і ейнага кіраўніка Ўладзімера Пуціна, чые войскі дапамагаюць Асаду ваяваць з сырыйскімі паўстанцамі.
Дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч лічыць, што спроба беларускай дэлегацыі заблякаваць рэзалюцыю Камітэту Генэральнай асамблеі ААН па правах чалавека ў Крыме цалкам упісваецца ў зьнешнепалітычную стратэгію афіцыйнага Менску.
У ЗША працягваецца падлік галасоў выбарнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле зьвестак The Cook Political Report, за рэспубліканца Дональда Трампа прагаласавалі 61,226 млн чалавек, за дэмакратку Гілары Клінтан — 62,384 млн.
Сябры Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю ўхвалілі ў аўторак законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць дзяржаў і кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з сырыйскімі ўладамі ў фінансавай і іншых галінах.
Камітэт Генэральнай асамблеі ААН па правах чалавека 15 лістапада прыняў ініцыяваную Ўкраінай рэзалюцыю па акупаваным Расеяй украінскім Крыме, у якой даецца крытычная ацэнка правоў чалавека на паўвостраве.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з абраным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведамляецца на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.
Дзеючы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер зноў балятавацца на гэтую пасаду, распавёў у інтэрвію тэлеканалу Сі-эн-эн старшыня камітэту замежных справаў Бундэстагу Норбэрт Рэтген.
У сталіцы Грэцыі паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ і сьветлавыя гранаты, каб разагнаць натоўп з прыкладна 3000 пратэстоўцаў у цэнтры гораду. Паліцыя пачала дзейнічаць, калі дэманстранты паспрабавалі прайсьці ў закрытую зону.
Дзеяньні Расеі ў 2014 годзе, якія скончыліся анэксіяй Крыма, прывялі да сытуацыі, раўназначнай узброенаму канфлікту, гаворыцца ў справаздачы Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая выклала ў фэйсбуку свой разьліковы ліст па атрыманым заробку за кастрычнік.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам «важнасьць захаваньня» санкцыяў, накладзеных Эўразьвязам у дачыненьні да Расеі ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне.
60-гадовы сацыял-дэмакрат Франк-Вальтэр Штайнмаер, цяперашні міністар замежных справаў Нямеччыны, стане ў лютым новым прэзыдэнтам краіны, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Яахіма Гаўка.
Намесьніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву далі тыдзень на аплату штрафу ў 420 рублёў. Калі палітык ня выканае гэта патрабаваньне, то судовыя выканаўцы апішуць маёмасьць.
У Вялікабрытаніі няма пляну выхаду з Эўрапейскага Зьвязу і не існуе перамоўнай стратэгіі. На працягу шасьці месяцаў урад ня можа ўзгадніць такі плян, вынікае з мэмарандуму, падрыхтаваным для кабінэту міністраў.
Расея паведаміла ў аўторак аб пачатку буйнамаштабнай апэрацыі ў сырыйскіх правінцыях Хомс і Ідліб.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што абʼяднаная і моцная Эўропа — гэта добра для Злучаных Штатаў і NATO і проста «жыцьцёва неабходна» для амэрыканскіх інтарэсаў.
У аўторак, 15 лістапада, камітэт Генэральнай асамблеі ААН разгледзіць рэзалюцыю аб парушэньнях правоў чалавека ў акупаваным Расеяй Крыме. У сьнежні рэзалюцыю вынесуць на галасаваньне Генэральнай асамблеі ААН.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка патлумачыў у інтэрвію газэце «Звязда», чаму пры абмеркаваньні законапраектаў у Авальнай зале не заўважаецца дыскусійнага напалу.
Дэпутаты літоўскага парлямэнту 14 лістапада выбралі сьпікерам Віктараса Пранцкеціса.
Загрузіць яшчэ