Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: моцная, адзіная Эўропа вельмі важная для ЗША і NATO


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што абʼяднаная і моцная Эўропа — гэта добра для Злучаных Штатаў і NATO і проста «жыцьцёва неабходна» для амэрыканскіх інтарэсаў.

Пра гэта ён заявіў у аўторак у Атэнах, пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Грэцыі Пракопісам Паўлёпулясам.

Падчас апошняй на пасадзе прэзыдэнта ЗША паездцы па Эўропе Абама імкнецца запэўніць эўрапейскія краіны, што Дональд Трамп, які заменіць яго ў студзені, будзе выконваць усе саюзьніцкія абавязацельствы па НАТО.

Пад час выбарчай кампаніі Трамп заявіў, што ў выпадку сваёй перамогі на выбарах можа адмовіцца гарантаваць абарону саюзьнікаў ЗША.

Перад вылетам з Атэнаў у Бэрлін, 16 лістапада Барак Абама выступіць з прамовай аб асновах дэмакратыі і праблемах глябалізацыі.

Пасьля Нямеччыны амэрыканскі лідэр накіруецца ў Пэру — для ўдзелу ў саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG