Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з абраным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведамляецца на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Парашэнка павіншаваў Трампа зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах і запэўніў ў гатоўнасьці да актыўнага супрацоўніцтва з новай адміністрацыяй у інтарэсах умацаваньня стратэгічнага партнэрства.

Прэзыдэнт Украіны адзначыў важнасьць працягу рашучай падтрымкі Ўкраіны з боку Вашынгтону ў супрацьдзеяньні расейскай агрэсіі і ажыцьцяўленьні неабходных рэформаў. Суразмоўцы дамовіліся пра працяг кантактаў, у тым ліку пра правядзеньне двухбаковай сустрэчы.

Парашэнка запрасіў Трампа зьдзейсьніць візыт ва Ўкраіну ў зручны час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG