Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША — як сьцьвярджае амэрыканскі тэлеканал Fox News — лічыць, што «зь верагоднасьцю ў 99 працэнтаў» прыватны паштовы сэрвэр, які выкарыстала кандыдатка ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў Гілары Клінтан у бытнасьць дзяржаўным сакратаром, быў узламаны замежнай выведкай.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 11 лістапада зьбіраецца зь візытам у Беларусь, дзе возьме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці Саборнага мячэту.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.
З такімі прапановамі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў выступіла падчас навукова-практычнай канфэрэнцыі «Стаўпеччына — гісторыка-культурная спадчына наднёманскага рэгіёну», паведамляе раённая газэта «Прамень».
3 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд пазову Эдуарда Пальчыса, які абскарджвае рашэньне Цэнтральнага суду аб прызнаньні экстрэмісцкімі дзевяці артыкулаў сайту 1863x.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць, што прыняты ў Беларусі так званы Плян па правах чалавека неабходна дапрацаваць.
Мэдыяэкспэрт і палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі ў інтэрвію Свабодзе прапанаваў сваё бачаньне таго, як трэба рэагаваць на антыбеларускія публікацыі.
Дваццацігадовага жыхара маскоўскай акругі Зяленаград Яўгенія Корта прызналі вінаватым паводле крымінальнага артыкулу за распальваньне нянавісьці альбо варожасьці з-за публікацыі на яго старонцы «Вконтакте» сатырычнай карцінкі.
Ці можна скрасьці цэлую краіну, ці нават групу краін? Цалкам, калі ўмела апрацаваць тамтэйшую грамадзкую думку, падкупіць або запалохаць вядучых палітыкаў, ператварыць буйных бізнэсмэнаў у агентаў уплыву чужой дзяржавы, выкарыстоўваючы пры гэтым цэлую шкалу інструмэнтаў — ад банальнай карупцыі да тонкага піяру.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску 3 лістапада працягнулася слуханьне справы былога дырэктара дэпартамэнту судзьдзёўства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэя Жукава.
3 лістапада ў Менску адкрыўся чацьвёрты Кастрычніцкі эканамічны форум, місія якога — садзейнічаць эканамічным рэформам і эканамічнаму росту. Сёлета форум падтрыманы Эўрапейскім Зьвязам.
Пікеты ў абарону незалежнасьці і сувэрэнітэту забаранілі Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрускі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Ельскі, Кармянскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Хойніцкі, Чачэрскі райвыканкамы.
У Брытаніі Высокі суд (High Court) пастанавіў, што ўрад ня можа аб’явіць аб увядзеньні ў дзеяньне Артыкулу 50 Лісабонскай дамовы (якая фармальна запускае працэдуру выхаду з Эўразьвязу) без адабрэньня парлямэнту.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў падпісаў закон аб правядзеньні 11 сьнежня рэфэрэндуму па зьменах у Канстытуцыю. Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін надаў амэрыканскаму актору Стывэну Сыгалу расейскае грамадзянства. Адпаведны ўказ апублікаваны 3 лістапада на сайце Крамля.
Пасьля ліпеньскай спробы дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне было закрыта 186 сродкаў масавай інфармацыі, звольнена каля 2500 супрацоўнікаў СМІ, 133 журналісты арыштаваныя, і іх лёс невядомы. Агляд падзеяў у краіне прыводзіць Meduza.
Па словах прэзыдэнта, у гэтым выпадку ўсе дасягненьні апошніх васьмі гадоў могуць быць страчаныя.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу на нарадзе ў Менску 2 лістапада паведаміў пра заканчэньне мадэрнізацыі і перадачу Беларусі расейскіх ракетных комплексаў С-300ПС.
3–4 лістапада ў Менску пройдзе чацьвёрты Кастрычніцкі эканамічны форум. Тэма форуму ў гэтым годзе — «Рэформы для інклюзіўнага росту».
Некалькі дзясяткаў беларускіх вайскоўцаў удзельнічаюць у манэўрах у Сэрбіі.
Польскі ўрад распрацаваў закон аб падтрымцы цяжарных жанчын.
Былы галоўны пракурор Ірану Саід Мартазаві 2 лістапада асуджаны да 135 удараў бізуном паводле абвінавачаньняў у карупцыі.
2 лістапада, на Дзяды, грамадзкія актывісты Гомля наведалі на 9 кілямэтры паабапал Чарнігаўскай шашы месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Яны ўсклалі вянкі й кветкі да пакутных крыжоў, запалілі зьнічы.
Гаворачы пра вынікі сустрэчы прэмʼераў Беларусі і Расеі Андрэя Кабякова і Дзьмітрыя Мядзьведзева на мінулым тыдні ў Менску, Прыходзька заявіў, што перамовы скончыліся «на пазытыўнай ноце».
Журналістка Сьвятлана Конеген сустрэлася з Аляксандрам Сакуравым у Італіі, у Вічэнцы, дзе прайшла тэатральная прэм’ера яго пастаноўкі па п’есе «Мармур» Іосіфа Бродзкага, і запісала гэтую размову для нашага радыё.
Расея робіць абарончыя захады ў адказ на ўзмацненьне НАТО каля межаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, заявіў расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу.
Кіраўніцтва кампаніі «Белавія» пракамэнтавала інцыдэнт з прымусовым вяртаньнем ейнага самалёта ў кіеўскі аэрапорт «Жуляны».
6 лістапада ў менскай Лошыцы пройдзе шэсьце і мітынг з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды».
Актывісты Слуцку перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаваньні вуліцы Камсамольскай у вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў.
Помнік Леніну пачалі ставіць каля Менскага трактарнага заводу.
Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» залічыла кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў «ворагі свабоды прэсы».
Зь беларускага боку візыт не анансаваўся, МЗС Беларусі заяўляла Свабодзе, што аб прылёце самалёта Шайгу ня ведае.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні далучылася да Дэклярацыі памяці і салідарнасьці, прынятай 20 кастрычніка Польшчай і Ўкраінай.
Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расеі прызямліўся 2 лістапада ў 11:05 пад Менскам. Палёты названага самалёта звычайна супадаюць зь візытамі міністра абароны Расеі. Але пра нейкія афіцыйныя візыты ў Менск расейскіх чыноўнікаў 2 лістапада не паведамлялася.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША выдала даклад на 129 старонках, які тычыцца расьсьледаваньня абставінаў памілаваньня фінансіста Марка Рыча ў 2001 годзе, распавядае AFP.
Першы дзень апошняга тыдня перад прэзыдэнцкімі выбарамі прынёс дрэнныя навіны для кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.
Самалёт памежнай службы Расеі Ан-148 парушыў паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндлоо.
У сацсетках пачаўся збор подпісаў за тэрміновае расьсьледаваньне катаваньняў Ільдара Дадзіна ў турме. Сярод патрабаваньняў — адстаўка начальніка калёніі ВК-7 горада Сегежы Сяргея Касіева на час расьсьледаваньня абставінаў зьбіцьця Дадзіна.
Каля Менскага трактарнага заводу ўсталююць помнік Леніну, які раней стаяў у заводзкім двары.
Расея ня бачыць у агляднай будучыні магчымасьцяў, каб аднавіць перамовы пра ўрэгуляваньне ў Сырыі, і ускладае адказнасьць за гэта на заходнія краіны.
10 лістапада Менск з працоўным візытам плянуе наведаць украінская ўрадавая дэлегацыя. Яе ачоліць віцэ-прэм’ер — міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны Генадзь Зубко.
Першы намесьнік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вадзім Траян заяўляе, што сьледзтва не разглядае ў якасьці асобнай вэрсіі датычнасьць добраахвотнікаў да забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні акцыі Дня памяці і смутку 7 лістапада.
Рада бясьпекі ААН на два тыдні падоўжыла мандат на расьсьледаваньне хімічных нападаў у Сырыі, падтрымаўшы 31 кастрычніка прапанову ЗША. Час да 18 лістапада дыпляматы павінны выкарыстоўваць, каб аднавіць расьсьледаваньне яшчэ на адзін год.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што яе супернік ад рэспубліканцаў Дональд Трамп мусіць раскрыць любыя сувязі, якія ён можа мець з Крамлём.
Парлямэнт Лібану абраў 81-гадовага былога камандуючага ўзброенымі сіламі краіны Мішэля Ауна на пасаду прэзыдэнта краіны, якая пуставала на працягу 29 месяцаў. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Швэдзкія ўлады афіцыйна абвясьцілі пра сьмерць героя Другой сусьветнай вайны Раўля Валенбэрга — праз 70 гадоў пасьля зьнікненьня дыплямата, які выратаваў ад нацыстаў дзясяткі тысяч габрэяў.
Што менавіта павінна быць замацавана ў гэтым дакумэнце, кіраўнік расейскай дзяржавы не ўдакладніў, адзначыўшы толькі, што гэты закон можа стаць працягам стратэгіі па разьвіцьці нацыянальных адносін.
Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмтрыеў накіраваў зварот у Міністэрства падаткаў і збораў, каб высьветліць, колькі дзяржава траціць сродкаў на выяўленьне дармаедаў.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім правяла ў Стоўпцах першы прыём грамадзян. Вось што яна сказала Свабодзе:
Загрузіць яшчэ