Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія: Расейскі самалёт Ан-128 парушыў эстонскую паветраную прастору 


Расейскі самалёт Ан-148 (архіўнае фота)
Расейскі самалёт Ан-148 (архіўнае фота)

Самалёт памежнай службы Расеі Ан-148 парушыў паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндлоо. Як адзначае выданьне Postimees са спасылкай на Генэральны штаб сілаў абароны Эстоніі, інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 1 лістапада, у першай палове дня.

Самалёт без дазволу перасек мяжу Эстоніі і знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны на працягу адной хвіліны. Паводле інфармацыі эстонскіх вайскоўцаў, расейскі Ан-148 падаў папярэдне плян свайго палёту, але радыёсувязь з эстонскімі дыспэтчарамі экіпаж не падтрымліваў.

У сувязі з інцыдэнтам МЗС Эстоніі выклікала амбасадара Расеі і ўручыла яму ноту пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG