Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР выдала дакумэнты на Біла Клінтана за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў


Біл Клінтан і Гілары Клінтан
Біл Клінтан і Гілары Клінтан

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША выдала даклад на 129 старонках, які тычыцца расьсьледаваньня абставінаў памілаваньня фінансіста Марка Рыча ў 2001 годзе, распавядае AFP.

Яго памілаваў Біл Клінтан — 42-і прэзыдэнт ЗША і муж Гілары Клінтан, кандыдаткі ў прэзыдэнты на выбарах, што пройдуць 8 лістапада.

Клінтан памілаваў Марка Рыча, якога злавілі на ўхіленьні ад падаткаў, у апошні дзень прэзыдэнцтва, 20 студзеня 2001 году. У лютым таго ж году ФБР пісала ў дакладзе, што, «верагодна, патрабаваныя стандарты і працэдуры памілаваньня не былі выкананыя». Пры гэтым былая жонка Рыча называлася «адным з галоўных палітычных донараў Дэмакратычнай партыі», а фундатарства «магло паўплываць на памілаваньне». Але справа была закрытая ў 2005 годзе без прад’яўленьня абвінавачаньняў.

ФБР падкрэсьлівае, што гэта пакуль «абмежаваная» публікацыя, за якой будуць наступныя. Дакумэнты апублікаваныя пасьля «неаднаразовых просьбаў», адразу па апрацоўцы праз стандартныя працэдуры.

Днямі раней ФБР аднавіла расьсьледаваньне службовай перапіскі Гілары Клінтан (на момант ліставаньня — дзяржсакратара ЗША) праз прыватны, а не службовы паштовы сэрвэр, не паведаміўшы цяперашняму дзяржаўнаму сакратару. Перапіска была ўзламаная хакерамі, што магло несьці небясьпеку ўсім Злучаным Штатам, але ФБР раней не знайшло падстаў распачынаць крымінальную справу.

Тым часам кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп скарачае разрыў з Клінтан, у штотыднёвым апытаньні на замову тэлекампаніі ABC і газэты The Washington Post 46 адсоткаў рэспандэнтаў выказаліся за Трампа, 45 адсоткаў — за Клінтан. Паводле сайту RealClearPolitics, Клінтан цяпер у сярэднім апярэджвае Трампа на 2,2 адсотка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG