Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі віцэ-прэмʼер Сяргей Прыходзька пра вынікі сустрэчы Кабякова і Мядзьведзева: «Яны ўсьміхаліся»


Дзьмітры Мядзьведзеў і Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Дзьмітры Мядзьведзеў і Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Гаворачы пра вынікі сустрэчы прэмʼераў Беларусі і Расеі Андрэя Кабякова і Дзьмітрыя Мядзьведзева на мінулым тыдні ў Менску, Прыходзька заявіў, што перамовы скончыліся «на пазытыўнай ноце».

«Сустрэча прайшла з Кабяковым. Яны ўсьміхаліся», — сказаў ён.

На пытаньне, ці плянуецца сустрэча Мядзьведзева з Кабяковым у Бішкеку, дзе пройдзе пасяджэньне кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Прыходзька адказаў, што Мядзьведзеў можа асобна пагутарыць з Кабяковым «на нагах».

«Асобна ў графіку ня значыцца, але на палях, безумоўна, яны нейкімі пытаньнямі абмяняюцца», — цытуе Прыходзьку РИА Новости. Андрэй Каябкоў 2 лістапада накіраваўся з працоўным візытам у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у пасяджэньні кіраўнікоў урадаў краін ШАС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG