Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даў актору Стывэну Сыгалу расейскае грамадзянства


Стывэн Сыгал з Аляксандрам Лукашэнкам
Стывэн Сыгал з Аляксандрам Лукашэнкам

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін надаў амэрыканскаму актору Стывэну Сыгалу расейскае грамадзянства. Адпаведны ўказ апублікаваны 3 лістапада на сайце Крамля.

Пра намер атрымаць расейскі пашпарт Сыгал заяўляў у верасьні 2016 году на кінафэстывалі «Край света» ў Паўднёва-Сахалінску.

«Я думаю, расейскае грамадзянства — дзесьці на гарызонце. Я б вельмі хацеў некалькі месяцаў у годзе праводзіць са сваімі сябрамі ў Расеі, зь людзьмі, якія мяне тут любяць і чакаюць» — сказаў тады амэрыканскі актор.

У студзені сёлета Сыгал атрымаў грамадзянства Сэрбіі. Актор, які таксама зьяўляецца музыкам, выступіў са сваім гуртом на цэнтральнай плошчы Бялграду ў навагоднюю ноч.

У жніўні сёлета Сыгал сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і яго сынам Мікалаем, якія пачаставалі яго морквай і двума кавунамі з градкі. Беларускія СМІ паведамлялі тады, што Сыгал «забраніраваў» сабе цэлы паверх у доме «Пікаса» жылога комплексу «Маяк Менску», што будуецца на паўночным усходзе беларускай сталіцы. Сыгал таксама нібыта сказаў, што мае карані ў Беларусі, хаця раней сьцьвярджаў, што ягоныя карані ў Расеі ці Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG