У Белым доме адбылася сустрэча дзейнага прэзыдэнта ЗША і прэзыдэнта-электа — Барака Абамы і Дональда Трампа.
ЭЗ мае намер сьнежні сёлета падоўжыць санкцыі супраць Расеі праз сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы ў дыпляматычных колах.
Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама і абраны прэзыдэнт Дональд Трамп ў чацьвер правялі сустрэчу ў Белым доме.
Суд над сябрам партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна празь месяц скончыўся штрафам у дзьве базавыя велічыні.
Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў амэрыканскім Кангрэсе прапануюць абранаму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу адмовіцца ад плянаў будаўніцтва бэтоннай сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Пра гэта ў чацьвер паведамляе Reuters.
У Белым доме праходзіць сустрэча дзеючага і абранага прэзыдэнтаў ЗША — Барака Абамы і Дональда Трампа. Сустракаюцца таксама цяперашні і будучы віцэ-прэзыдэнты — Джо Байдэн і Майк Пэнс.
Падстаў для перасячэньня расейска-беларускай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі трэціх краін няма. Да парушальнікаў могуць ужывацца санкцыі ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.
Упершыню за апошнія чатыры гады адбыўся рост таваразвароту паміж Украінай і Беларусьсю. За тры кварталы 2016 году, нягледзячы на ўсе і зьнешнія, і ўнутраныя праблемы ва Ўкраіне і Беларусі, таваразварот паміж дзьвюма краінамі вырас на 10% і дасягнуў 2,8 мільярда даляраў.
Фэдэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) пачала справу супраць карпарацыі Microsoft па абвінавачаньні ў злоўжываньні даміноўным становішчам на рынку.
Адміністрацыя прэзыдэнта ўнесла на разгляд кіраўніка Беларусі прапановы пра аптымізацыю колькасьці дзяржапарату ў Беларусі.
Напярэдадні прыезду ў Менск прэзыдэнта Эрдагана пра Турэччыну вачыма іншаземца Свабодзе распавёў іранскі журналіст Мохсэн Садры.
Суд анэксаванага Расеяй Севастопалю арыштаваў на два месяцы трох чалавек, якіх Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвясьціла «ўкраінскімі дывэрсантамі».
Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак паведаміў журналістам, што ў газавым пытаньні зь Беларусьсю ўжо існуюць прынцыповыя дамоўленасьці.
Адным з затрыманых ФСБ Расеі ў Крыме нібыта «ўкраінскіх дывэрсантаў» аказаўся аналітык украінскай няўрадавай арганізацыі Цэнтар садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос»
Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп 10 лістапада зробіць візыт у Белы дом. Яго запрасіў цяперашні прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца цягам наступных двух тыдняў, каб прыняць рашэньні ў «праблемных аспэктах беларуска-расейскіх дачыненьняў», распрацаваных урадамі дзьвюх краінаў.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла, што затрымала ва ўкраінскім Сэвастопалі ўкраінскіх дывэрсантаў.
Да сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка прыходзілі міліцыянты і патрабавалі азнаёміцца і падпісаць складзены на яго пратакол за ўдзел у нібыта несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 30 кастрычніка.
Увечары 9 лістапада, пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Злучаных Штатах прайшлі дэманстрацыі праціўнікаў Дональда Трампа, які, паводле папярэдніх вынікаў, мае стаць прэзыдэнтам ЗША.
У Эстоніі ўрад апынуўся ў адстаўцы пасьля таго, як парлямэнт прагаласаваў за недавер прэмʼер-міністру Тааві Рыйвасу.
Сьвятар, «удзельнік абароны Наваросіі», меўся прыехаць у Віцебск. Аднак у ліку ўдзельнікаў навуковай канфэрэнцыі «Духоўныя асновы славянскага сьвету» ён не зарэгістраваўся і на імпрэзу ў Віцебскай духоўнай сэмінарыі не зьявіўся.
Злучаныя Штаты маюць намер захоўваць санкцыі, уведзеныя супраць расейскіх грамадзян і карпарацыяў пасьля анэксіі Расеяй Крыму, пра гэта заявіў прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тонэр.
16 лістапада ў Менску пачнецца працэс над удзельнікам «Плошчы-2010», жыхаром Рудзенску Ўладзімерам Кондрусем, якога сьледзтва падазрае ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, падводзячы вынікі праведзеных у краіне выбараў, на якіх перамог кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, заклікаў амэрыканцаў абʼяднацца. Па яго словах, мірны пераход улады — адна з прыкметаў амэрыканскай дэмакратыі.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан выказала шкадаваньне з нагоды прайграных выбараў і гатоўнасьць супрацоўнічаць з новым лідэрам, рэспубліканцам Дональдам Трампам — дзеля інтарэсаў краіны.
Пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў прэзыдэнта ЗША аналітыкі спрабуюць прадказаць, у якой ступені Трампу ўдасца выканаць свае перадвыбарчыя абяцаньні.
Сусьветныя лідэры выказваюць гатоўнасьць супрацоўнічаць з Дональдам Трампам у вырашэньні найважнейшых міжнародных праблем.
Сваякі новага амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа паходзяць з Наваградку і Карэлічаў.
Беларускія кіроўцы бʼюць трывогу: на расейскіх дарогах арудуюць банды вымагальнікаў, якія патрабуюць плаціць за праезд «празь іхную вобласьць».
Рэспубліканец Дональд Трамп, фактычна абраны 45-м прэзыдэнтам ЗША, на гэты момант у працэсе падвядзеньня вынікаў галасаваньня — па агульнай колькасьці галасоў выбаршчыкаў — адстае ад саперніцы — кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія ў рэжыме рэальнага часу публікуе Associated Press.
Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў абранага прэзыдэнтам ЗША Дональда Трампа.
Падчас выступу ў Гетысбургу (Пэнсыльванія) 16 кастрычніка сёлета Дональд Трамп агучыў плян на першыя сто дзён сваёй прэзыдэнтуры.
Галоўная Рада не прызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Беларусі абвяргае магчымасьць абʼяднаньня з СПБ пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага.
На заходнім і ўсходнім узьбярэжжы ЗША праходзяць пратэсты супраць перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Доналда Джона Трампа з абраньнем на пасаду прэзыдэнта ЗША.
Адначасова з выбарамі прэзыдэнта, губэрнатараў 12 штатаў і «давыбарамі» ў Кангрэс ЗША амэрыканцы галасавалі 8 кастрычніка па 156 пытаньнях у 36 штатах.
Экспэрты ў інтэрвію Свабодзе камэнтуюць вынікі амэрыканскіх выбараў.
У рэакцыі на перамогу Доналда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра жаданьне Крамля аднавіць поўнафарматныя адносіны з Вашынгтонам.
Доналд Трамп выйграў прэзыдэнцкую гонку ў ЗША. Палітыкі, камэнтатары, журналісты – таксама і ў Беларусі – не хаваюць зьдзіўленьня. У сацыяльных сетках тэма выбараў у ЗША стала сёньня адной з асноўных.
Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп перамог на выбарах, атрымаўшы больш за 270 галасоў электараў. 70-гадовы бізнэсовец, які ніколі не займаў палітычных пасадаў, выбраны 45-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў.
Бізнэсовец, які ніколі не займаў палітычных пасадаў, абраны 45-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў.
Пяць дэпутатаў Дзяржаўнай думы ад анэксаванага Крыму ўключаныя ў сьпіс асобаў і кампаніяў, стасоўна якіх дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу.
Перамогу Доналда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША камэнтуюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і старшыня ЦВК Беларусі.
«Час Амэрыцы загаіць раны, якія ёй былі нанесеныя. Я абяцаю стаць прэзыдэнтам для ўсіх амэрыканцаў. І нават для тых, хто вырашыў мяне не падтрымліваць, я падаю руку, каб мы маглі разам працаваць на карысьць краіны»
Рэспубліканец Доналд Трамп атрымаў перамогу над дэмакраткай Гілары Клінтан, стаўшы 45-м прэзыдэнтам ЗША. «Настоящее Время» сабрала сьпіс найбольш гучных абяцаньняў новаабранага прэзыдэнта.
На рэфэрэндуме у штаце Каліфорнія ўхвалены дазвол ужываць марыхуану ў так званых рэкрэацыйных мэтах асобам, старэйшым за 21 год.
Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп перамог на выбарах у штаце Вісконсін і атрымаў больш за 270 патрэбных галасоў электараў, паведаміла агенцтва Associated Press.
Украіна падала ў ААН праект рэзалюцыі пра выкананьне правоў чалавека ў Крыме, заклікаўшы Расею даць міжнародным назіральнікам доступ на тэрыторыю анэксаванага паўвострава.
Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп на мяжы перамогі ў выбарах 45-га прэзыдэнта ЗША.
Загрузіць яшчэ