Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ увёў санкцыі супраць дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі ад Крыму


Пяць дэпутатаў Дзяржаўнай думы ад анэксаванага Крыму ўключаныя ў сьпіс асобаў і кампаніяў, стасоўна якіх дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу.

Адпаведнае рашэньне было апублікавана ў сераду, 9 лістапада, у афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

Пад санкцыі таксама патрапілі лідэр «Справядлівай Расеі» Сяргей Міронаў і вайскавод Чарнаморскага флёту Аляксандар Вітко.

Напярэдадні стала вядома аб тым, што міністры фінансаў краін Эўразьвязу ўзгаднілі новыя пэрсанальныя санкцыі супраць Расеі праз анэксію Крыму. Раней Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы не прызнала выбары ў Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму, якія адбыліся 18 верасьня.

Так званы чорны сьпіс Эўразьвязу пашыраны да 157 чалавек. Акрамя таго, у ім знаходзяцца 37 расейскіх арганізацыяў. На іх накладзеныя фінансавыя і візавыя абмежаваньні.

У Міністэрстве замежных справаў Расеі заявілі, што Масква адкажа на ўключэньне ў чорны сьпіс ЭЗ дэпутатаў Дзяржаўнай думы, паведамляе ТАСС.

Расея анэксавала Крым у сакавіку 2014 году пасьля рэфэрэндуму, арганізаванага прарасейскімі ўладамі. Украіна і міжнародная супольнасьць не прызнаюць вынікаў галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG