Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі заявіла аб затрыманьні ў Крыме ўкраінскіх «дывэрсантаў»


Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла, што затрымала ва ўкраінскім Сэвастопалі (цяпер кантралюецца Расеяй) украінскіх дывэрсантаў.

«Фэдэральнай службай бясьпекі РФ 9 лістапада 2016 году ў горадзе Севастопалі затрыманыя чальцы дывэрсійна-тэрарыстычнай групы Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, якія плянавалі ўчыненьне дывэрсійных акцыяў на абʼектах вайсковай інфраструктуры і жыцьцезабесьпячэньня паўвострава Крым», — паведаміў раніцай 10 лістапада сайт расейскай спэцслужбы.

«У затрыманых канфіскавалі выбуховыя прылады вялікай магутнасьці, зброю і боепрыпасы, сродкі спэцыяльнай сувязі і іншыя рэчавыя доказы іх злачыннай дзейнасьці, у тым ліку мапы-схемы абʼектаў верагодных дывэрсіяў», — адзначылі ў ФСБ.

Вырашаецца пытаньне пра выбраньне затрыманым меры стрыманьня, апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы і сьледчыя дзеяньні працягваюцца, дадалі ў расейскім ведамстве.

Міністэрства абароны Ўкраіны выступіла з абвяржэньнем расейскай заявы: сьпікер міністэрства Андрэй Лысенка заявіў, што ўкраінскіх дывэрсантаў у Крыме і Сэвастопалі няма.

Пра затрыманьне «дывэрсантаў» у Крыме ўжо паведамлялася ў жніўні 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG