Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крымскія дывэрсанты»: як пра затрыманьні на паўвостраве распавялі расейскія і ўкраінскія СМІ


Рэакцыя расейскіх і ўкраінскіх СМІ на затрыманьне «дывэрсантаў» на мяжы з Крымам.

«Рэзкае абвастрэньне адносінаў». Адзінае, мабыць, у чым згодныя СМІ Расеі і Ўкраіны ў асьвятленьні апошніх падзей у Крыме. У астатнім — быццам гаворка пра зусім розныя навіны.

Расейскія мэдыі рапартуюць аб пасьпяховай апэрацыі ФСБ: мірныя жыхары выратаваныя, дывэрсанты затрыманыя, але двое сваіх, на жаль, загінулі:

«Расейскія спэцслужбы прадухілілі сэрыю тэрактаў, якую рыхтавалі ўкраінскія дывэрсанты» (Звезда)

«Напад ... павінны былі зьдзейсьніць ня маргіналы-баевікі, а супрацоўнікі выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны» (Вести)

«... Іх мэтай былі крытычна важныя элемэнты інфраструктуры і жыцьцезабесьпячэньня Крыма» (Lifenews)

«... Галоўнай мішэньню злачынцаў былі турыстычныя аб’екты» (5 канал)

Ва ўкраінскіх СМІ паведамленьне ФСБ называлі спачатку вар’яцкай выдумкай, а потым — прадуманай правакацыяй.

«Выдуманыя ўкраінскія дывэрсанты» (1 + 1)

«Легенды і міты старажытнай Грэцыі нейкія» (EspresoTV)

«У СБУ і Міністэрстве абароны інфармацыю абверглі» (ТСН)

«Правакацыяй назваў Генштаб узброеных сіл Украіны абвінавачваньні ФСБ» (1 + 1)

«Гэта абсалютна сьвядомая правакацыя, частка гібрыднай вайны» (Канал 112)

«У нас ёсьць доказы!» — парыруюць расейскія мэдыі. Па-першае, відэа, на якім выкрываюць заплечнікі, нібыта належалі не спраўджаным тэрарыстам.

«У заплечніках, не лічачы гранат, акрамя супрацьпяхотных і магнітных мін, знайшлі два дзесяткі самаробных бомб» (Вести)

Акрамя рэчаў паказваюць і меркаванага верхавода дывэрсантаў:

«Вось гэты укормлены мужчына ў сіняй футболцы. Па дадзеных ФСБ — супрацоўнік ўкраінскай выведкі» (Вести)

Украінскія СМІ мужчыну на відэа апазналі — сапраўды, гэта Яўген Паноў з Запароскай вобласьці. Але дадзеных пра яго сувязі з выведкай не знайшлі. Па словах родных, мужчына паехаў на выходныя на рыбалку і не вярнуўся.

«Мужчыну выкралі ў Запароскай вобласьці і вывезьлі на паўвостраў» (NewsOne)

«Зьвярніце ўвагу на кадры ... Паказваюць толькі яго. Дзе астатнія затрыманыя? А баявыя знаходкі? Паказваюць ўрыўкамі, яны ў адным месцы, ён — у іншым .... Паглядзіце на яго вопратку! Паехаў бы дывэрсант ў трэніках кагосьці захопліваць? » (Канал 112)

Пакуль украінскія СМІ зьбіраюць дзівацтвы і нестыкоўкі, расейскія — тлумачаць гледачам, чым менавіта ім пагражалі злоўленыя дывэрсанты. Вэрсіі разнастайныя — ад зрыву турыстычнага сэзону і выбараў, да ўварваньня ў Крым.

«Нямала ва Ўкраіне і тых, хто мроіць пра бліцкрыг у Крыме, якой бы абсурднай гэтая ідэя ні здавалася» (Першы Канал)

«Мэта — дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай абстаноўцы ў рэгіёне ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў» (Вести)

Здагадкамі поўняцца і ўкраінскія эфіры. Гадаюць, навошта б Маскве інсцэнаваць злоў дывэрсантаў:

«Яшчэ адзін элемэнт гібрыднай вайны» (ТСН)

«Мэта відавочная. Па-першае, гэта дыскрэдытацыя Ўкраіны ў вачох міжнароднай супольнасьці. Акрамя таго, гэта спроба адцягнуць увагу жыхароў часова акупаванага Крыма» (Канал 112)

«... Такім чынам у Крыме хочуць яшчэ мацней закруціць гайкі мясцоваму насельніцтву» (24 канал)

«У Мінабароны лічаць гэта спробай апраўдаць перадыслякацыю расейскіх падразьдзяленьняў у Крыме» (СТБ)

«Нагода для чарговых ваенных пагрозаў на адрас Украіны» (NewsOne)

XS
SM
MD
LG