Як паведамляе Associated Press, такая прапанова ўхваленая таксама ў Нэвадзе і Масачусэтсе. Два штаты — Флорыда і Паўночная Дакота — ухвалілі ўжываньне марыхуаны паводле прызначэньня лекара.
Ужываньне марыхуаны «дзеля рэкрэацыйных мэтаў» дазволена ў штатах Аляска, Каларада, Вашынгтон, Арэгон і ў фэдэральнай акрузе Калюмбія (сталіца Вашынгтон). Продаж канабісу дазволены ў мэдычных мэтах у 24 амэрыканскіх штатах і ажыцьцяўляецца пад самым строгім кантролем уладаў. У большасьці выпадкаў атрымліваць прэпарат могуць людзі, якія пакутуюць на рак, гляўкому і шэраг іншых захворваньняў.
Каліфорнія была першым штатам, які ўхваліў ужываньне мэдычнай марыхуаны два дзесяцігодзьдзі таму. Яна стала цяпер адным зь пяці штатаў, якія вынесьлі на абмеркаваньне магчымасьць легалізаваць марыхуану ў рэкрэацыйных мэтах.