Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі ўрад апынуўся ў адстаўцы праз недавер прэмʼеру


Тааві Рыйвас (Taavi Rõivas)
Тааві Рыйвас (Taavi Rõivas)

У Эстоніі ўрад апынуўся ў адстаўцы пасьля таго, як парлямэнт прагаласаваў за недавер прэмʼер-міністру Тааві Рыйвасу.

Так завяршыліся шматмесячныя палітычныя спрэчкі, якія вяліся вакол эканамічных пытаньняў.

Адстаўка прэмʼера ў Эстоніі азначае і аўтаматычную адстаўку ўсяго ўраду. Зараз прэзыдэнтка Керсьці Кальюлайд павінна на працягу двух тыдняў прызначыць новага кандыдата на кіраўніка ўраду, узгодненага ў ходзе палітычных кансультацый, які павінен будзе фармаваць новы ўрад.

Партнэры яшчэ ўладнай Эстонскай партыі рэформаў у ранейшай кааліцыі, Сацыял-дэмакратычная партыя і «Зьвяз Айчыны і Res Publica», заявілі, што неадкладна пачынаюць кааліцыйныя перамовы зь яшчэ апазыцыйнай Эстонскай партыяй цэнтру, цяпер другой па велічыні ў парлямэнце. Гэтая партыя мае значную падтрымку шматлікай расейскай меншасьці ў Эстоніі.

Эстонская партыя рэформаў, якую цяпер узначальвае Рыйвас, зьяўляецца вядучай ва ўрадах Эстоніі з 2005 году. Але спрэчкі зь яе партнэрамі ў цяперашняй кааліцыі вакол падатковай палітыкі ды іншых эканамічных пытаньняў завяршыліся адкрытым канфліктам: у аўторак шэраг партый запатрабавалі, каб Рыйвас сам пайшоў у адстаўку, але той адмовіўся.

Эстонія, чалец Эўрапейскага зьвязу і NATO, усё больш непакоіцца з прычыны агрэсіўных вайсковых манэўраў суседняй Расеі ўздоўж іхнай мяжы і ў Балтыйскім моры. Існуюць нават здагадкі, што Расея можа паспрабаваць выпрабаваць зьвяз NATO, ажыцьцявіўшы гібрыднае ваеннае ўварваньне накшталт крымскага ў асноўным рускія паводле насельніцтва раёны Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG