Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым: затрыманых па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы дывэрсіі арыштавалі


Спэцапэрацыя ФСБ (архіўнае фота)
Спэцапэрацыя ФСБ (архіўнае фота)

Суд анэксаванага Расеяй Севастопалю арыштаваў на два месяцы трох чалавек, якіх Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвясьціла «ўкраінскімі дывэрсантамі».

Агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе, што судовае паседжаньне праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, а імёны затрыманых названыя не былі.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя, што затрыманымі зьяўляюцца супрацоўнік ўкраінскай аналітычнай арганізацыі Дзьмітрый Штыблікаў, а таксама Аляксей Бесарабаў і Ўладзімір Дудко. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыя пакуль няма.

8 лістапада ФСБ абвясьціла аб затрыманьні ў Крыме некалькіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны, якія нібыта рыхтавалі «дывэрсіі» на вайсковых і жыцьцёва важных аб’ектах Крыму. Кіеў гэтую інфармацыю абверг і назваў яе правакацыяй расейскіх спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG