Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На просьбу Папы Францішка Куба вызваліла 787 вязьняў


Папа Францішак на Кубе, 2015 год
Папа Францішак на Кубе, 2015 год

Дзяржаўная рада Кубы ў адказ на просьбу Папы Францішка амніставала 787 вязьняў кубінскіх турмаў, піша афіцыйная газэта кампартыі Кубы Granma.

Кубінцаў амніставалі з улікам падзеяў, што прывялі да пакараньня, і праведзенага ў турме часу. У ліку амніставаных жанчыны, моладзь, хворыя. Не амніставалі забойцаў, гвалтаўнікоў, разбэшчвальнікаў малалетніх, наркагандляроў ды іншых асуджаных за цяжкія злачынствы.

Ці былі палітычныя вязьні сярод амніставаных, невядома. Праваабаронцы абвінавачваюць Кубу ва ўтрыманьні дзясяткаў палітзьняволеных, ды Куба гэта адмаўляе. Кіраўнік Кубы Рауль Кастра заяўляў у траўні на супольнай з Баракам Абамам прэс-канфэрэнцыі літаральна наступнае: «Дайце мне сьпіс палітвязьняў, і я іх вызвалю».

Як заўважае BBC, да візыту Папы было вызвалена яшчэ каля 3500 вязьняў. За апошнія гады стасункі Кубы і Касьцёлу прыкметна пацяплелі, Папу Францішка называюць ключавой фігурай і ў паляпшэньні стасункаў Кубы і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG