Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Злучаных Штатах Амэрыкі адчыніліся выбарчыя ўчасткі


Вашынгтон. Каля Белага дому.
Вашынгтон. Каля Белага дому.

Амэрыканцы накіраваліся на выбарчыя ўчасткі 8 лістапада для выбараў новага прэзыдэнта пасьля завяршэньня адной з самых супярэчлівых прэзыдэнцкіх кампаніяў у гісторыі ЗША.

Выбарчыя ўчасткі адчыніліся на ўсходнім узьбярэжжы а 14-й гадзіне паводле менскага часу, хоць жыхары некалькіх маленькіх гарадкоў у штаце Нью-Гэмпшыр ўжо прагаласавалі.

Сёлета рэкордная колькасьць амэрыканцаў — больш за 46 мільёнаў — прагаласавалі датэрмінова па пошце ці на выбарчых участках.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан нязначна апярэджвае кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. Першыя вынікі выбараў стануць вядомыя ў а 8-й раніцы ў сераду паводле менскага часу.

Пераможца стане 45-м прэзыдэнтам ЗША і ў дзень інаўгурацыі, 20 студзеня 2017 году, зьменіць у Белым доме першага ў гісторыі ЗША афраамэрыканскага прэзыдэнта Барака Абаму. Абама быў абраны прэзыдэнтам у 2008 годзе і прабыў на пасадзе два тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG