Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Саакашвілі Сандра Рулафс адмовілася ад дэпутацкага мандату


Сандра Рулафс
Сандра Рулафс

Былая першая лэдзі Грузіі, ураджэнка Нідэрляндаў Сандра Рулафс заявіла на пасяджэньні палітычнай рады грузінскай апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» (АНР), што адмаўляецца ад мандату члена парлямэнту, які яна атрымала як «другі нумар» ў партыйным сьпісе гэтай партыі.

Сандра Рулафс патлумачыла сваё рашэньне тым, што парлямэнцкія выбары 8 октября і другі тур гэтых выбараў 30 кастрычніка, у якіх яна удзельнічала ўжо як мажарытарны кандыдат, «прайшлі з парушэньнямі», а ва ўмовах, калі ў выніку ўсіх гэтых парушэньняў апазыцыйная партыя здолее стварыць толькі невялікую фракцыю ў новым заканадаўчым органе, яна «ня бачыць сэнсу» ў парлямэнцкай працы.

Як вядома, раней яе муж — экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі — заклікаў аднапартыйцаў адмовіцца ад дэпутацкіх мандатаў. Аднак як заявіў Радыё Свабода сябра палітычнай рады АНР Давід Дарчыашвілі, «пры ўсёй павазе да Міхэіла Саакашвілі і Сандры Рулафс, большасьць рады партыі вырашыла не адмаўляцца ад дэпутацкіх мандатаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG