Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грузінская мара» атрымала канстытуцыйную большасьць пасьля другога туру выбараў


Партыя «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіны Іванішвілі атрымала абсалютную бальшыню галасоў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі.

Паводле папярэдніх вынікаў другога туру, агучаных ЦВК Грузіі пасьля падліку 50% галасоў, цяперашняя кіроўная партыя зойме 115 са 150 месцаў у парлямэнце, што на два мандаты больш за канстытуцыйную большасьць. У другім туры прагаласавалі 37,5% выбарнікаў.

«Грузінская мара» перамагла ў 48 з 50 аднамандатных акругаў (яшчэ ў адной перамагла прыхільніца партыі, былая міністар замежных спраў Саламэ Зурабішвілі), а таксама ў галасаваньні за партыйныя сьпісы.

Партыя, заснаваная экс-прэзыдэнтам Грузіі і цяперашнім кіраўніком абласной адміністрацыі Адэсы (Украіна) Міхэілам Саакашвілі, «Адзіны нацыянальны рух», атрымае 27 месцаў у парлямэнце. Яшчэ 6 зойме антытурэцкая і антызаходняя кансэрватыўная партыя «Альянс патрыётаў Грузіі».

Сябра «Грузінскай мары», цяперашні прэм’ер-міністар Грузіі Гіоргі Квірыкашвілі заяўляў, што гатовы да беспасярэдняга дыялёгу з кіраўніцтвам Расеі, абяцаў «працягнуць працу вываду грузінска-расейскіх дачыненьняў з тупіку». Па абвяшчэньні папярэдніх вынікаў выбараў ён абяцаў, што канстытуцыйная большасьць будзе скарыстаная партыяй, каб унесьці значныя зьмены ў Канстытуцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG