Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды просяць у ЭЗ гарантыяў для ратыфікацыі пагадненьня з Украінай


Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ галасуе на рэфэрэндуме ў красавіку.
Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ галасуе на рэфэрэндуме ў красавіку.

Урад Нідэрляндаў просіць у парлямэнту краіны больш часу для дасягненьня кампрамісу з Эўрапейскім Зьвязам, які дазволіў бы Амстэрдаму ратыфікаваць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай і адначасова прыняць да ўвагі занепакоенасьць грамадзян, якія галасавалі на рэфэрэндуме ў красавіку супраць гэтага пагадненьня.

Парлямэнт даў кабінэту міністраў тэрмін на вырашэньне праблемы з дамовай аб асацыяцыі з Украінай да 1 лістапада. Аднак, як заявіў у панядзелак прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ, рашэньне па гэтым пытаньні неабходна адкласьці, прынамсі, да сярэдзіны сьнежня, калі адбудзецца чарговы саміт ЭЗ.

Рутэ мае намер дамагчыся ад партнэраў па ЭЗ падпісаньня дакумэнту, у якім сьцьвярджалася б, што Ўкраіна не павінна стаць сябрам Эўразьвязу, Эўразьвяз ня дасьць ёй гарантыяў бясьпекі і дадатковай фінансавай дапамогі, украінскія працаўнікі не атрымаюць ніякіх прывілеяў на эўрапейскім рынку працы. Падпісаньне такога дакумэнту, на думку Рутэ, павінна стаць адказам на занепакоенасьць выбарнікаў, якія выявіліся ў выніках рэфэрэндуму 6 красавіка.

Кіраўнік Рады ЭЗ Дональд Туск таксама пацьвердзіў, што перамовы кіраўніцтва ЭЗ зь Нідэрляндамі будуць працягвацца.

У выпадку, калі згода будзе дасягнута, на думку Рутэ, парлямэнт Нідэрляндаў павінен будзе ратыфікаваць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай нават нягледзячы на тое, што большасьць грамадзян на рэфэрэндуме выказаліся супраць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG