Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне ў выніку авіяўдару сілаў кааліцыі загінулі 60 чалавек


Каля 60 чалавек загінулі ў Емэне ў выніку авіяўдару, нанесенага сіламі кааліцыі пад кіраўніцтвам Савудаўскай Арабіі. Паведамляецца, што бомбы трапілі 29 кастрычніка ў турму ў партовым горадзе Хадэйда.

Гэты горад знаходзіцца пад кантролем шыіцкай групоўкі «Аль-Хуці», якая ваюе зь міжнародна прызнаным урадам Емэну з 2014 году. Сярод загінулых — як баевікі, так і іх зьняволеныя.

Праз некалькі гадзін вайсковыя самалёты бамбілі дамы цывільных у заходняй частцы горада Таіз, загінулі прынамсі 15 чалавек, паведамілі мясцовыя жыхары.

Кааліцыя Савудаўскай Арабіі, якая падтрымлівае ўлады Емэну, знаходзіцца пад агнём крытыкі праваабаронцаў празь вялікую колькасьць загінулых цывільных асобаў у выніку авіяналётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG