Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» вярнулася ў сканфіскаваны офіс, пакуль улады ня могуць яго прадаць


Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі

Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць мерапрыемствы ў сваім старым менскім офісе на праспэкце Незалежнасьці, 78А.

У прыватнасьці, там на мінулым тыдні прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Amnesty International.

Офіс з усёй маёмасьцю арганізацыі быў сканфіскаваны ў 2012 годзе ў межах крымінальнай справы супраць старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага, якому ў 2011 годзе прысудзілі 4 гады пазбаўленьня волі.

Цяпер офіс пад арыштам, але знаходзіцца ў «падвешаным» стане, кажа Свабодзе Бяляцкі. Ён застаецца ўладальнікам памяшканьня, пытаньне продажу «завісла». Судовыя выканаўцы далі дазвол «расьпячатаць» памяшканьне — і да канчатковай канфіскацыі «Вясна» вырашыла карыстацца офісам.

«Мы аддалі офіс таксама іншым арганізацыям: Беларускаму дакумэнтацыйнаму цэнтру і Цэнтру дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэта нашыя партнэры, зь якімі мы працуем некалькі гадоў і якія ня маюць свайго памяшканьня», — дадае Бяляцкі.

«Вясна» не прызнае законнасьці канфіскацыі офісу і перасьледу Бяляцкага. Але ці ёсьць шанец канчаткова вярнуць офіс? Толькі ў выпадку, калі палітзьняволеныя будуць рэабілітаваныя ў Беларусі, кажа Бяляцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG