Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове праходзяць прэзыдэнцкія выбары


Кандыдаты ў прэзыдэнты Малдовы Юры Лянкэ, Мая Санду і Ігар Дадон
Кандыдаты ў прэзыдэнты Малдовы Юры Лянкэ, Мая Санду і Ігар Дадон

У Малдове праходзяць першыя прэзыдэнцкія выбары за апошнія 20 гадоў. Выбары разглядаюцца як барацьба паміж тымі, хто падтрымлівае інтэграцыю з Эўрапейскім Зьвязам, і тымі, хто хоча шчыльнейшых сувязяў з Расеяй.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, у прэзыдэнцкай кампаніі наперадзе сацыяліст Ігар Дадон. Але мяркуецца, што ён не набярэ даволі галасоў, каб перамагчы ў першым туры.

Дадон, 41-гадовы эканаміст, хоча павярнуць назад рух краіны да эўрапейскай інтэграцыі, якая ўключала б пагадненьне аб асацыяцыі, падпісанае ў 2014 годзе, нягледзячы на жорсткі супраціў з боку Масквы.

Мая Санду, былая міністарка адукацыі і кіраўніца Партыі дзеяньняў і салідарнасьці, лічыцца вядучым прэтэндэнтам ад прыхільнікаў інтэграцыі з Эўропай. Яна хоча пабудаваць будучыню Малдовы на аснове пагадненьня аб асацыяцыі Кішынёву з Брусэлем, якое прадугледжвае рэформы, патрабаваныя Эўразьвязам для ўмацаваньня шанцаў на сяброўства ў гэтай арганізацыі.

28 кастрычніка адзін зь вядучых дзеячаў царквы краіны, мітрапаліт Малдоўскай праваслаўнай царквы Ўладзімір, публічна падтрымаў Дадона ў пропаведзі. Упершыню царква ўзяла ўдзел у палітыцы на такім узроўні.

Хоць малдаване ў пераважнай большасьці праваслаўныя хрысьціяне, Малдоўская праваслаўная царква канкуруе за ўплыў у краіне з Румынскай праваслаўнай царквой, і гэтае суперніцтва адлюстроўвае моўны, этнічны і культурны падзел у Малдове.

Расея таксама разьмяшчае тысячы вайскоўцаў, дысьлякаваных у расейскамоўным Прыднястроўі, што адкалолася пасьля кароткай вайны, у выніку якой загінулі каля 1000 чалавек. Расея па-ранейшаму трымае войскі ў Прыднястроўі, называючы іх міратворцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG