Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у інтэрвію тэлеканалу СТВ заявіў, што беларуская апазыцыя ўсё больш радыкалізуецца і ўсё больш падобная да шалёных сабак.
19-гадовага гарадзенца Арцёма Баярскага вінавацяць у адміністраваньні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Сваякі расказалі, што сілавікі «выбілі» з хлопца прызнаньне на відэа.
Праваабаронцы толькі пачынаюць зьбіраць інфармацыю пра стаўленьне адміністрацыі калёній да палітзьняволеных.
Якія мэты ў ініцыятывы «Рабочы рух»? Як падрыхтавацца да пасьпяховага агульнанацыянальнага страйку, улічваючы досьвед лета і восені? Якая роля дыяспары ў падтрымцы «Рабочага руху»? Абмяркоўваюць актывіст руху, былы работнік «Хімвалакна» Дзьмітрый Ціт і актывістка беларускай дыяспары ЗША Ўлада Чалей.
Горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра выклікае міліцыя зь невядомай прычыны да разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. Напярэдадні яму паставілі дыягназ «гепатыт С» і меліся накіраваць у шпіталь на абсьледаваньне страўніка пасьля галадаваньня.
Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу на Аляксея Навальнага і супрацоўнікаў ягоных фондаў Леаніда Волкава і Івана Жданава паводле артыкулу аб стварэньні і кіраваньні грамадзкай арганізацыяй, дзейнасьць якой зьвязана з гвалтам над грамадзянамі або прычыненьнем шкоды iх здароўю.
Са сродкаў масавай інфармацыі праваабаронцам стала вядома, што ў сакавіку 2021 году затрымалі і ўзялі пад варту праз абвінавачваньне ў дзяржаўнай здрадзе капітана Дзяніса Урада.
У Беларусі сама меней 6 падлеткаў затрымалі ў палітычных крымінальных справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінулага году. Большасьць зь іх вінавацяць у пратэстах 10 жніўня. Калі скласьці іхныя прысуды, то разам выйдзе 15 гадоў. Расказваем, хто яны і за што сядзяць.
Беларускі пратэст канчаткова перамог на ўзроўні сьвядомасьці. Больш ня можа быць сумневаў, бо проста цяпер мы назіраем, як руйнуецца адзін з найважнейшых падмуркаў старой сыстэмы каштоўнасьцяў — паміраюць конкурсы прыгажосьці.
Выразы, якія публічна абражаюць Лукашэнку, сілавікі нібыта знайшлі ў сакавіцкім інтэрвію берасьцейца.
Журналіст расейскага інтэрнэт-выданьня «MБХ медиа» Раман Папкоў называе Беларусь «ірванай, крывавай ранай на целе Інтэрмарыюму», а так званую «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі лічыць геапалітычным увасабленьнем турмы на Акрэсьціна.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі ўжо восьмы месяц знаходзяцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску.
Афіцыйная прычына — «у сувязі зь неатрыманьнем пэнсіі цягам 6 месяцаў», хоць Купрэева больш за 10 месяцаў сядзіць у «амэрыканцы».
28 красавіка ў Першамайскім судзе Менску пачаўся працэс над Мацьвеем Будніцкім, удзельнікам «Маршу вызваленьня», які адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
28-гадовы вэгетарыянец Іван Манько апавядае пра сваю грамадзкую актыўнасьць, зьмены ў бабруйскім ізалятары і досьвед няволі.
Фонд «Краіна для жыцьця» заснаваны ў кастрычніку 2020-га з ініцыятывы Сяргея Ціханоўскага, у лістападзе таго ж году атрымаў рэгістрацыю ў Літве і пачаў сваю працу.
Дакладную статыстыку ў ведамстве «не гатовыя прывесьці», але перакананыя, што радыкальнага адтоку не адбылося.
Выява зьняволенага журналіста і актывіста Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута зьявілася на будынку на вуліцы Кракаўскае прадмесьце, зусім побач з каралеўскім палацам у Варшаве.
Жыхары Сеніцы стварылі фотапраект «Лісты палітвязьням». Яны занепакоеныя тым, што шэраг людзей, якія церпяць за грамадзкую і палітычную пазыцыю, не атрымлівае лістоў падтрымкі.
Зь фільма на БТ стала вядома, у чым могуць вінаваціць палітвязьняў Ігара Лосіка, Дзьмітрыя Казлова, Сяргея Ціханоўскага і іншых зьняволеных блогераў.
Ён расстаўся зь дзяўчынай у траўні 2020-га, але, калі ў жніўні трапіў за краты, стасункі аднавіліся.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) Келу Чао выказала падтрымку блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўжо 307 дзён знаходзіцца за кратамі. Тым часам стала вядома, у чым канкрэтна вінавацяць палітвязьня.
Ужо два ўцекачы зь Беларусі сядзяць у вядомай піцерскай турме «Кресты» ў чаканьні рашэньня аб іх экстрадыцыі на запыт беларускіх уладаў.
Атакі за дэмакратыю ўзмацняюцца, аўтакратыі распаўсюджваюцца ў Эўропе і Эўразіі. Такая выснова штогадовай справаздачы «Нацыі ў пераходным пэрыядзе -2021» (Nations in Transit) амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House аб стане дэмакратыі ў рэгіёне
Аказалася, захады даволі простыя.
У Калінінградзкай вобласьці Расеі затрымалі актывіста з Буда-Кашалёва Івана Саўціна. Увосень на яго завялі некалькі крымінальных спраў. Ён зьехаў за мяжу.
Асуджаны нібыта за «гвалт над міліцыяй» Сяргей Верашчагін у калёніі траціць зрок. Аляксей Раманаў, інвалід другой групы па анкалёгіі, які нібыта «абразіў прэзыдэнта», пакутуе ад моцнага болю. Ня трапіў на апэрацыю і можа асьлепнуць Аляксей Губіч, якога судзілі за «гвалт над міліцыяй».
Натальля Любецкая, фігурантка прапагандысцкага фільму «Манкурты», у якім яе прадставілі «пасыльнай Ігара Макара», расказала Свабодзе пра 3 страшныя дні ў СІЗА КДБ у Менску, як дапытвалі па начах, якія дзіўныя прэпараты далі пад выглядам сардэчных кропляў, як была вымушаная ўцячы зь Беларусі.
26 красавіка кампанія сяброў у «антыковідных» касьцюмах прыехала павіншаваць сяброўку з народзінамі і выхадам з самаізаляцыі. Іх затрымалі разам з імяніньніцай у двары на вуліцы Мендзялеева. Адна з затрыманых Дар'я Барышнікава расказала, як гэта было.
Улады праз суд хочуць закрыць прыватную культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця» у Горадні. Пад адкрытым зваротам у падтрымку «Цэнтра» пакінулі подпісы з імёнамі і прозьвішчамі больш 997 чалавек.
Вязьні паведамляюць, што ў месцах зьняволеньня не выконваюцца мінімальныя санітарныя нормы, а людзі, якія трапляюць на суткі, масава хварэюць на каранавірус.
Муж палітзьняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) Ігар Ільяш 27 красавіка трапіў на спатканьне да жонкі. 24 красавіка яму ў спатканьні адмовілі.
З 1 траўня 2021 году не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне, якія маюць уласнае жытло, будуць аплочваць газ і ацяпленьне па поўным кошце.
Суд па справе палітзьняволенага кансультанта Радыё Свабода можа пачацца ў чэрвені.
Апошні тыдзень у Менску дзейнічае стартап-хаб Imaguru. Паводле ягоных стваральнікаў, за 7 год праект прыцягнуў у беларускую эканоміку звыш $100 мільёнаў інвэстыцый.
Праваабаронца правёў пяць дзён у карцары, паўсюль у ІЧУ быў страшны холад, адбіралі асадку. Ахоўнікі спрабавалі прымусіць яго спыніць галадоўку.
Акрамя таго, славуты атлет выставіў на аўкцыён свой залаты мэдаль з чэмпіянату Эўропы ў лёгкай атлетыцы.
Да 27 красавіка сваякі Юшкевіча баяліся, што сілавікі могуць уводзіць у зман, гаворачы пра месцазнаходжаньне затрыманага.
Да сваіх 43 гадоў Іван Касьпяровіч «жыў, як усе». Меў жонку, дзяцей, кватэру, гараж і мікрааўтобус. Няблага зарабляў па-за працай — рамантаваў аўтамабілі. Мінулым летам зацікавіўся палітыкай — цяпер ён «экстрэміст», крымінальнік і ўцякач.
32-гадовы палітвязень Станіслаў Паўлінковіч, асуджаны на два гады «хіміі» за абразу судзьдзі, расказаў, як адбывае пакараньне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 39, якая месьціцца ў горадзе Крупкі на Меншчыне.
Рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюць з папраўкай на рост цэнаў, у сакавіку ўпалі на 0,7%, вынікае са зьвестак Белстату.
26 красавіка ў Менску затрымалі выкладчыка падпольнага ліцэя імя Якуба Коласа, лідэра капэлі «На таку» Аляксея Крукоўскага.
Людміла Авілава, 61-гадовая пэнсіянэрка з-пад Барысава, правяла 10 сутак у турме. Асудзілі яе за «адзіночны пікет». Людміла змагла схаваць і вынесьці з турмы рыбную катлету. Яе яна паказвае як доказ невыносных умоў і катаваньняў арыштаваных.
Намесьнік дырэктара тэлеканала «Белсат» кажа, што ніколі не паслаў бы Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову на стрым, калі б ведаў, як драматычна для іх гэта скончыцца.
На пачатку 2021 году ў лік фігурантаў гэтай справы трапілі былая актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Маёрава ды выдавец, краязнаўца з Баранавіч Уладзімер Гундар.
Загрузіць яшчэ