Пагаварылі з псыхолягам Паўлам Красоўскім (імя зьменена на просьбу суразмоўцы) пра тое, як не страчваць надзею на перамогу, працягваць жыць, змагацца зь бясьсільлем і апатыяй, знаходзіць пазытыўныя моманты нават у такія складаныя часы.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю з заклікам да расейскіх уладаў неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага з калёніі, а таксама забясьпечыць яму поўнае выкананьне правоў, у тым ліку неабходную мэддапамогу.
Алею заклалі на Залатой Горцы, на цьвінтары касьцёлу сьвятога Роха.
Паўтары сотні нямецкіх дэпутатаў узялі шэфства над беларускімі палітвязьнямі. Для нямецкіх палітыкаў гэта канкрэтны шанец паказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў Беларусі, піша Deutsche Welle.
«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сытуацыю з улікам усіх абставінаў. Гэта рашэньне, якое ў нас заўсёды ў запасе. На найвышэйшым узроўні прэзыдэнты, прэм’еры і міністры іншых краінаў ужо прымаюць Сьвятлану Ціханоўскую як лідэра Беларусі», — паведамілі Свабодзе ў прэс-службе Сьвятланы Ціханоўскай.
Гарадзенскага фатографа-фрылянсэра Валера Юдзіна затрымалі раніцай, калі ён ехаў на працу. Ягоная жонка лічыць, што прычына затрыманьня — бел-чырвона-белы сьцяжок у машыне.
Павал Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрвію Свабодзе.
Актывісты беларускай дыяспары ў Расеі Сьвятлана Мішурава з Масквы і Ўладзімер Драгун зь Пецярбургу расказваюць пра шматмесячныя акцыі салідарнасьці, пра дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі праз збор сродкаў, ціск на актывістаў беларускай грамады і выкраданьні беларускіх грамадзян у Расеі.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай заклікаў улады Беларусі вызваліць блогера і кансультанта радыё Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі ўжо 300 дзён, а таксама спыніць перасьлед незалежных журналістаў.
АМАП затрымаў 25-гадовага Аляксандра Віхора ўвечары 9 жніўня падчас пасьлявыбарчых пратэстаў ў Гомлі. 12 жніўня хлопец памёр у рэанімацыі.
Афіцыйнай інфармацыі пра расьсьледаваньне і поўны склад абвінавачаньня няма: усе адвакаты пад падпіскай аб неразгалошваньні. Свабода даведалася некаторыя падрабязнасьці справы.
У Менску да лідэра гомельскага рок-гурту Gods Tower Уладзіслава Наважылава прыйшлі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
Грамадзянка Швайцарыі, палітзьняволеная Натальля Хершэ зьвярнулася да прадпрыемстваў, каб яны замовілі пашыў цывільнага адзеньня ў гомельскай калёніі № 4, дзе яна адбывае пакараньне.
Блогер і кансультант Радыё Свабода быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 году ў сябе дома ў Баранавічах. Дата пачатку суду над ім дагэтуль невядомая.
Вадзім Сіманаў разам зь сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт «Пагоні». Так ён пакідае пасланьні беларусам. Бягун расказаў, як тэхнічна зрабіць малюнак і што такое GPS-арт. А таксама Сіманаў прабег маршрут па траекторыі лягатыпу Радыё Свабода.
Улады Шчучына адмовіліся ўзгадніць правядзеньне намётавага фэстывалю «Раса», які плянавалі правесьці пад Шчучынам з 29 чэрвеня па 4 ліпеня.
36-гадовага жыхара Віцебску Вадзіма Ермаловіча затрымалі 14 красавіка недалёка ад дзяржаўнай мяжы зь Літвой. Мужчына знаходзіўся на падпісцы аб нявыезьдзе.
Прэзыдэнт Рэспублікі Чад Ідрыс Дэбі Ітно памёр у дзень, калі было абвешчана, што яго перавыбралі на шосты тэрмін. Ён загінуў ад кулі, якую атрымаў на перадавой.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з Гомельскай вобласьці ў Беларусі былі выселеныя больш як 137 тысяч чалавек. Новае месца жыхарства перасяленцы шукалі па ўсёй краіне.
Жыхар Менска Іван Пірэйка адзначае, што яго арыштавалі з-за скаргі аднаго мужчыны, які часта чапляецца да іншых людзей.
Неабыякавыя людзі дапамаглі сабраць сродкі на штраф віцяблянцы Ганне Куліевай. Шатдзетную маці пакаралі за ўдзел у пратэстах на велізарную суму — 3770 рублёў.
Праваабаронцы сабралі зьвесткі пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах пакараных за пратэсты жанчын.
У Менску ў панядзелак затрымалі былога сьледчага беларускага Сьледчага камітэту і заснавальніка праекту дапамогі звольненым супрацоўнікам міліцыі і спэцслужбаў Яўген Юшкевіч.
Рэпартаж Свабоды з Нароўлі на Гомельшчыне, дзе пісьменьнік Андрэй Горват разам зь сябрамі купіў, а цяпер аднаўляе стары палац вядомага роду.
Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб расказвае, як зьмянілася праца рэдакцыі за апошні год, як сама яна стаяла ў счэпцы на «плошчы Перамен» і што адчувае, калі атрымлівае лісты ўдзячнасьці з турмаў.
Пра ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна расказала дзяўчына, якая нядаўна выйшла на волю і была зь імі ў адной камэры.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе заявы спэцслужбаў пра нібыта плянаваныя пераварот і ліквідацыю Лукашэнкі і яго дзяцей.
Увечары 19 красавіка перастаў выходзіць на сувязь былы сьледчы Яўген Юшкевіч.
Даведаліся апошнія навіны пра палітвязьняў Паўла Сьпірына і Вольгу Класкоўскую ад іх родных.
Эдуарду Бабарыку падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай да 12 месяцаў. Ён ні на што ня скардзіцца, хаця ўмовы, па словах яго дзяўчыны, антысанітарныя.
Акрамя таго, што выклікаць непаўналетніх на допыт бязь іх законнага прадстаўніка забаронена, сілавікі праігнаравалі таксама той факт, што дзяўчынка ад нараджэньня жыве ў Польшчы.
Мэдычныя ўлады ЗША прыпынілі выкарыстаньне вакцыны Johnson & Johnson на тэрыторыі сваёй краіны. Паўза можа працягвацца ад тыдня да 10 дзён, піша The New York Times.
Соф’я Жагунь зь Ляхавічаў — трэцяе беларускае дзіця, якое бясплатна атрымала самы дарагі лекавы прэпарат у сьвеце — залгенсму. Дзеткі выйгралі шчасьлівы білет у лятарэю. Аднак яшчэ 146 чалавек зь цяжкімі геннымі хваробамі маюць патрэбу ў дарагіх леках, якія Мінздароўя бясплатна не дае.
Два каталіцкіх сьвятары напісалі паручальніцтвы за палітзьняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусьцілі з турмы. Адзін з іх - ксёндз Аляксандр Фамяных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.
Ігар Ільяш з 31 сакавіка не атрымлівае лістоў ад жонкі.
Гарадзенка Надзея Маляўка стварыла ўласную стайню, каб ня езьдзіць па пракатах. Яна хоча, каб людзі зразумелі, што верхавая язда — гэта клясна, а конны сьвет — больш не закрытая супольнасьць. Праўда, у апошнія 8 месяцаў яна перагледзела сваё стаўленьне да конных шпацыраў.
У Менску праходзіць выстава, прысьвечаная аварыі ў Чарнобылі. «Эфэкт сьпячага». Яна адносіць нас у мінулае і адкрывае мастацкі погляд на трагедыю, якой сёлета спаўняецца 35 гадоў.
Праваабаронцу і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую адпусьцілі зь СІЗА. Ейнага мужа Ўладзімера Яворскага пад пагрозай дэпартацыі прымусілі зьехаць ва Ўкраіну разам з іхным 8-гадовым сынам.
Свабода даведалася пра цяперашні стан справаў Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва
Берасьцейскі актывіст Андрэй Шарэнда паведаміў у тэлеграм-чаце берасьцейскай «Вясны», што ў ягонай кватэры адбываецца ператрус.
Рэпартаж Свабоды з аднаго з найбольш затопленых адрасоў сёлетняй вясны, Петрыкаўскага раёну.
«Дарагая мая мамачка, сёньня мяне пазбавілі прадуктовай пасылкі за адмову шыць форму для сілавікоў. Так што тое, што ты мне дасылала, хутка вернецца табе назад. Такія вось мэтады. Няма словаў», — напісала яна.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
Яўгена Макарэвіча, які кіраваў маладачанскай школай №5, звольнілі 1 красавіка. Заяву ён напісаў у ноч пасьля выбараў у кабінэце начальства ў выканкаме.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязьняў зьявілася інфармацыя: у СІЗА-7 у Берасьці нельга ў перадачу ўкласьці кнігі, часопісы і крыжаванкі. Таксама гэтага ня прымуць пасылкай.
Жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава з канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
У Менску прайшоў чарговы 11-ты зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Гэта добраахвотнае недзяржаўнае аб’яднаньне тых, хто займаецца журналістыкай ці садзейнічае яе разьвіцьцю. Арганізацыя дзейнічае ад 1995 году.
Улады ў Беларусі заўжды казалі пра сьвятасьць мацярынства. Тое, што цяпер з гэтых жанчын зьдзекуюцца — гэта прадуманая акцыя запалохваньня ўсіх астатніх.
У 2021 годзе грамадзяне Беларусі застаюцца лідэрамі па колькасьці заяваў на атрыманьне статусу ўцечкача ў Польшчы.
Загрузіць яшчэ