6 красавіка ў Менску адбылася прэзэнтацыя канцэпцыі будаўніцтва шасьціпавярховага інтэрнату на 225 месцаў і навучальнага корпусу са сталовай на 460 пасадачных месцаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
У Бабруйску шасьцёра асуджаных на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту спынілі ў мясцовым ізалятары галадоўку, але іх трымаюць у карцары. Пра гэта дазналася мясцовая праваабаронца Галіна Сьмірнова.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ўпершыню даў паказаньні па сваёй справе. Ён заявіў, што катэгарычна адмаўляе прад’яўленыя абвінавачаньні.
Яго мусілі вызваліць вечарам у аўторак, 6 красавіка.
Гэтым разам жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па менскім праспэкце Пераможцаў.
Палітвязень працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы. Гэта можа зацягнуцца да канца месяца.
Сьледчы камітэт Менску паведаміў, што ў дачыненьні да палітвязьня Міколы Дзядка завялі яшчэ дзьве крымінальныя справы.
Мастак з 30 сакавіка пад арыштам. Яго вінавацяць у «рэабілітацыі нацызму».
У вядомай праваабаронцы і юрысткі беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta Эніры Браніцкай прайшлі ператрусы дома і па месцы жыхарства яе бацькоў.
На гэты момант на «прафіляктычным уліку» ў СІЗА мінімум 5 палітвязьняў.
Журналіст Дзяніс Івашын амаль месяц сядзіць у СІЗА горадзенскай турмы. Ён расьсьледаваў, як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.
На падставе 1 500 лістоў, атрыманых у СІЗА, палітвязень Павал Севярынец прааналізаваў, як зьмянялася колькасьць беларускамоўных. «Глядзіце і натхняйцеся!», — заклікае ў допісе на Facebook ягоная жонка Вольга Севярынец.
Колішні прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас абверг зьвесткі пра пераезд за мяжу і заявіў, што знаходзіцца ў Кіеве з рабочай паездкай.
Цяпер, каб абскардзіць адмову завесьці крымінальную справу па факце гібелі Тарайкоўскага ў часе разгону пратэстаў, прадстаўніца сям'і мае спачатку аспрэчыць адмову ў азнаямленьні з матэрыяламі праверкі.
У Беластоку цяпер на адну беларускую сям’ю болей.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі у эканоміцы, адзін з «бацькоў эўра» Робэрт Мандэл памёр у 88 гадоў у Італіі, у Таскане, дзе жыў апошнія гады.
Свабода працягвае цыкль размоваў з галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных СМІ. У новай публікацыі размаўляем з галоўнай рэдактаркай выданьня «Kyky.org» Насьцяй Рагаткай.
Як паведамляе «Наша ніва», спасылаючыся на свае крыніцы, былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве
Горадзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр, які сёлета трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён у СІЗА, расказаў, чаму ён не памёр без вады, як да яго ставіліся турэмнікі і ці была галадоўка ягоным чарговым пэрформансам.
У красавіку 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».
За сакавік 2021 году беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы.
На першую народную прэмію імя Аркадзя Смоліча для актыўнага студэнцтва Беларусі ў гэтым годзе намінаваныя палітзьняволеныя студэнты і студэнткі.
2 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзела цэлы шэраг зьменаў у заканадаўства: ад законапраекту аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму да законапраекту аб масавых мерапрыемствах.
Яны могуць быць уведзеныя пасьля прыняцьця закону «Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі».
Даведаліся ў арганізатарак і творцаў, чым выстава адметная і чаму так важна яе паказаць.
45-гадовы Аляксей Барысаў трапіў у магілёўскі ізалятар часовага ўтрыманьня з абласной лякарні. У ізалятары ён прабыў сем дзён. 5 красавіка яму пашчасьціла вызваліцца. У няволі ён быў упершыню. Раней яго каралі штрафам за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.
Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіраваньня Беларусі, тэкст якога быў распрацаваны ініцыятывай «Честные люди» разам са спэцыялістамі з Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, на 25 сакавіка падпісалі 1674 чыноўнікі, паведамляе ініцыятыва «Честные люди».
Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня зьехала ў Латвію пасьля ціску сілавікоў. Доктарка расказала Свабодзе, як склалася яе жыцьцё праз 7 месяцаў пасьля пераезду.
Уладзімер Цэсьлер, мастак, працы якога сталі адным з сымбаляў пратэстнага мастацтва ў Беларусі, пагаварыў з DW пра апазыцыю, аб сваім ад’езьдзе з краіны і пра тое, чаму не верыць у хуткія перамены ў ёй
Паводле інфармацыі сваякоў абвінавачаных, прыблізна такая сума кампэнсацыі была агучана на гэты момант у ходзе судовых паседжаньняў.
Уціск за папярэднія месяцы зазналі супрацоўнікі і валянтэры Праваабарончага цэнтру «Вясна», журналісты і грамадзкія актывісты па ўсёй Беларусі.
Праект 23.34, які зьбірае гісторыі беларусаў, фармальна затрыманых за «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Праект падрыхтаваў справаздачу за 2020 год, заснаваную на сьведчаньнях больш як 5 тысяч чалавек, якія запоўнілі анкету.
Пра любоў да галоўнакамандуючага, грошы і настроі сярод сілавікоў «Белсат» пагаварыў з былым кантрактнікам унутраных войскаў.
1 красавіка беларускі мастак Аляксей Кузьміч спрабаваў пранікнуць у двор прэзыдэнцкага палацу ў Парыжы. Акцыяніст ладзіў акцыю «Імітацыя». Пасьля сутак у арышце яго вызвалілі.
Мастака Алеся Пушкіна не выпусьцяць да суда. Пра гэта піша БелаПАН
Па словах аўтара шэрагу пэрфомансаў, сьледчыя пагражалі завесьці на яго крымінальную справу ў выпадку паўтарэньня чагосьці падобнага, і зьдзіўляліся, што яго не застрэлілі каля палацу.
Палітзьняволеная Натальля Хершэ распавяла пра востры недахоп часу і прыніжэньне годнасьці ў папраўчай калёніі № 4 Гомлю. Яна не пасьпявае пад’есьці пасьля працы, а ў лістах да яе нельга пісаць палітычных навінаў.
У Вашынгтоне ў пятніцу невядомы пратараніў на аўтамабілі агароджу ля будынка Капітолію, пасьля чаго атакаваў супрацоўнікаў паліцыі. Двое паліцыянтаў атрымалі раненьні, адзін пасьля шпіталізацыі загінуў. Нападнік быў застрэлены.
У жніўні 2020-га частка працаўнікоў «Беларуськалію» запатрабавала адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і ўсіх асуджаных за пратэсты, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Да выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна і бацькоў кіраўніцы фонду Аляксандры Герасімені прыйшлі зь ператрусам.
Суд Заводзкага раёну Менску 2 красавіка аштрафаваў актывістку руху «За свабоду», маці пяцярых дзяцей Іну Дабратвор на 200 базавых велічынь (5800 рублёў). За вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай, Віктара Бабарыкі і герб «Пагоня» на яе былі складзеныя тры пратаколы.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка — пра найлепшы лёзунг для сярэдзіны беларускай вясны, заклік Вольгі Карач да Сьвятланы Ціханоўскай сустрэцца з 10 лідэрамі, ціск грамадзтва на рэжым і пра патрэбу ігнараваць у інфармацыйнай прасторы ініцыятывы і заявы Лукашэнкі.
У Магілёве перакладчыку, краязнаўцу і актывісту Таварыства беларускай мовы Анатолю Прасаловічу прысудзілі яшчэ сем дзён арышту на дадатак да сямі, якія ён ужо адбывае. Гэтым разам яго пакаралі за рэпост публікацыі, адным з элемэнтаў якой была нацысцкая сымболіка (ч. 1. Арт. 19.10 КАПП).
Калі нехта з грамадзянаў быў сьведкам затрыманьня, то ён можа падрабязна апісаць сытуацыю, зьнешнасьць затрыманага, пазначыць месца і час і пакінуць свае кантакты для сувязі. Таксама ў чат могуць зьвярнуцца сваякі, якія шукаюць сьведак, каб дапамагчы блізкім у судзе.
Блогер ужо тыдзень знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы.
Улады Беларусі дэпартавалі з краіны расейскага бізнэсоўца, 57-гадовага Ільлю Петунова. Ільля 30 гадоў жыў у Горадзенскай вобласьці і стварыў там пасьпяховую вытворчасьць, але пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў узяў удзел у вулічных пратэстах, некалькі разоў быў аштрафаваны і ў выніку дэпартаваны.
Трох асобаў затрымалі ў Парыжы пры спробе трапіць на тэрыторыю прэзыдэнцкага палацу, піша француская прэса. Свабода даведалася, што адным зь іх быў беларускі мастак і пэрформансэр Аляксей Кузьміч.
Аляксандар Зінгман лічыць затрыманьне ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга сплянаванай акцыяй, але ня ведае, што стаіць за дэзынфармацыяй.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя расказала Свабодзе пра крэатыўную акцыю «Зборная здаровага ладу жыцьця» супраць алькаголю і тытуню, якую распачалі свабодныя спартоўцы.
Загрузіць яшчэ