Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотапраект «Лісты палітвязьням» заклікае больш актыўна пісаць зьняволеным


Пратэстоўцы Сеніцы

Жыхары Сеніцы стварылі фотапраект «Лісты палітвязьням». Яны занепакоеныя тым, што шэраг людзей, якія церпяць за грамадзкую і палітычную пазыцыю, не атрымлівае лістоў падтрымкі.

Жыхары Сеніцы, што пад Менскам, распавядаюць у інстаграме, што пішуць лісты людзям, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных прычынах, кожны дзень.

«Памятайце, ёсьць палітвязьні, якія не зьяўляюцца мэдыйнымі асобамі, і ім пішуць рэдка. Гэта няправільна. Аднойчы нам прыйшоў адказ: „Вы першы, хто напісаў мне ня з родных“, а чалавек сядзіць там ужо некалькі месяцаў. Дык вось, пішыце лісты, шліце паштоўкі, падтрымайце тых, хто сядзіць за вас і за свабоду вашых дзяцей».

У Беларусі 28 красавіка 358 чалавек маюць статус палітвязьня. Яшчэ шэраг выпадкаў разглядаецца і па іх праваабаронцы таксама могуць прыняць адпаведныя рашэньні. Супраць сілавікоў за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і забойствы на пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта не завялі ніводнай крымінальнай справы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG