Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці месяц запар падаюць рэальныя пэнсіі


Пэнсіянэры на першым сваім маршы на плошчы Незалежнасьці. Менск, 5 кастрычніка 2020 году.
Пэнсіянэры на першым сваім маршы на плошчы Незалежнасьці. Менск, 5 кастрычніка 2020 году.

Рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюць з папраўкай на рост цэнаў, у сакавіку ўпалі на 0,7%, вынікае са зьвестак Белстату.

Як піша Tut.by, гэтыя выплаты былі ў мінусе на працягу ўсяго першага кварталу. Сярод прычын зьніжэньня пэнсій — інфляцыя. У сакавіку сёлета ў Беларусі вырасьлі цэны на многія тавары і паслугі, а гадавая інфляцыя разагналася да 8,5%.

У лютым 2021 году рэальныя пэнсіі ў Беларусі ўпалі на 1,9% да студзеня, а месяцам раней — на 1,1%.

Сярэдні прызначаны памер пэнсій не зьмяняецца ўжо 4 месяцы запар і складае 482,6 рубля. У 2020 годзе рэальныя пэнсіі падалі 8 месяцаў з 12. Рост быў толькі ў траўні, ліпені, жніўні, сьнежні.

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросту за студзень — сакавік склаў 512,3 рубля, паведамляюць у Мінпрацы. У першым квартале гэтага года суадносіны сярэдняй пэнсіі па ўзроўню сярэдняй зарплаты склалі 38,8%.

Не першы год чыноўнікі імкнуцца давесьці пэнсіі да 40% ад сярэдняй зарплаты, але гэта не атрымліваецца.

На канец сакавіка ў Беларусі пражывала 2 мільёны 477,5 тысячы пэнсіянэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG