Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да былога сьледчага Яўгена Юшкевіча ў СІЗА КДБ на 9-ы дзень ўпершыню пусьцілі адваката


Сьледчы ізалятар КДБ

Да 27 красавіка сваякі Юшкевіча баяліся, што сілавікі могуць уводзіць у зман, гаворачы пра месцазнаходжаньне затрыманага.

19 красавіка ў Менску затрымалі былога сьледчага Сьледчага камітэту і заснавальніка праекту дапамогі звольненым супрацоўнікам міліцыі і спэцслужбаў Яўгена Юшкевіча. Ён праходзіць у справе аб тэрарызьме.

Юшкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Але толькі 27 красавіка туды ўпершыню дапусьцілі адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну. Па яе словах, зь ейным падабаронным усё ў парадку, ён жывы і «болей-меней здаровы», перадае ўсім прывітаньне.

Яўген Юшкевіч з Магілёва, закончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску.

Юшкевіч у свой час расьсьледаваў справы Давідовіча, якога асудзілі за пэдафілію і незаконную камэрцыйную дзейнасьць у асабліва буйным памеры, а таксама наркагандляроў. У 2017 годзе ён пакінуў пасаду.

Апошні год Юшкевіч працаваў Android-распрацоўнікам. Улетку былы сьледчы запусьціў праект ByChange для перападрыхтоўкі адстаўных і звольненых з палітычных матываў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Ён актыўна кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць загадаў, што не адпавядаюць асабістым перакананьням. Таксама Юшкевіч публікаваў інсайды з МУС і Сьледчага камітэту.

Юшкевіча затрымлівалі ў лістападзе паводле артыкулу аб парушэньні грамадзкага парадку. Тады стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.

Па дадзеных «Мэдыязоны», 17 сакавіка, калі Юшкевіч быў на допыце ў Сьледчым камітэце, у ягоную машыну праніклі невядомыя. Гэта зафіксаваў відэарэгістратар. Юшкевіч пасьля інцыдэнту заявіў, што асьцерагаецца правакацый.

На гэты момант падрабязнасьцяў у крымінальнай справе «аб тэрарызьме» супраць Яўгена Юшкевіча няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG