Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вядома пра сьледчага Юшкевіча, якога затрымалі ў справе аб тэрарызьме


Турма КДБ у Менску

У Менску ў панядзелак затрымалі былога сьледчага беларускага Сьледчага камітэту і заснавальніка праекту дапамогі звольненым супрацоўнікам міліцыі і спэцслужбаў Яўген Юшкевіч.

Ён праходзіць у справе аб тэрарызьме. Па словах адваката, Юшкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

  • Яўген Юшкевіч з Магілёва, закончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску.
  • Юшкевіч у свой час расьсьледаваў справы Давідовіча, якога асудзілі за пэдафілію і незаконную камэрцыйную дзейнасьць у асабліва буйным памеры, а таксама наркагандляроў.
  • У 2017 годзе ён пакінуў пасаду.

  • Апошні год Юшкевіч працаваў Android-распрацоўшчыкам. Улетку былы сьледчы запусьціў праект ByChange для перападрыхтоўкі адстаўных і звольненых па палітычных матывах супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Ён актыўна кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць загады, якія не адпавядаюць асабістым перакананьням. Таксама Юшкевіч публікаваў інсайды з МУС і Сьледчага камітэту.
  • Юшкевіча затрымлівалі ў лістападзе паводле артыкулу аб парушэньні грамадзкага парадку. Тады стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.
  • Па дадзеных «Мэдыязоны», 17 сакавіка, калі Юшкевіч быў на допыце Сьледчым камітэце, у яго машыну праніклі невядомыя. Гэта зафіксаваў відэарэгістратар. Юшкевіч пасьля інцыдэнту заявіў, што асьцерагаецца правакацый.

Вялікае інтэрвію зь Юшкевічам публікаваў сайт Kyky.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG