Пра гэта Свабодзе паведаміў муж Тацяны Ўладзімер Яворскі. У чацьвер 8 красавіка над усімі затрыманымі актывісткамі «Зьвяна» прайшлі адміністрацыйныя працэсы.
Цэнтральны суд Менску сёньня асудзіў сям’ю Міхайлавых, якую затрымалі 6 красавіка і зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці. Маці Тацяне далі 5 сутак, дачцэ Юліі — 25 сутак, а сыну Пятру — 6 сутак арышту.
Як расказаў калега Дзьмітрыя Лаеўскага адвакат Яўген Пыльчанка, цяпер будзе ўлічвацца, што ў Лаеўскага ўжо ёсьць дысцыплінарнае спагнаньне. Гэта можа прымацца да ўвагі, калі будзе чарговая атэстацыя альбо іншыя працэдуры.
Агульны эўрапейскі ўзровень зьняволеньня — колькасьць людзей, якія сядзяць у турме, на 100 000 насельніцтва — зноў нязначна зьнізіўся ў 2020 годзе, замацаваўшы тэндэнцыю, якая пачалася ў 2013 годзе.
Нашчадкі Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай атрымалі ад пасла Ізраілю мэдалі за чын продкаў, якія ў час нацысцкай акупацыі ратавалі габрэяў ад зьнішчэньня.
Бізнэс-часопіс Forbes уключыў 29-гадовую беларуску Марыю Жывіцкую ў свой сьпіс Forbes 30 Under 30.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова 7 красавіка вывезьлі з турмы на Акрэсьціна ў Менску ў кайданках з галавой, заціснутай паміж каленямі, і выкінулі за Менскам. Ён расказаў пра зьдзекі ахоўнікаў.
Пра гэта заявілі БАЖ некалькі журналістаў, якія адбылі адміністрацыйны арышт. Перадачы нават у абмежаваным выглядзе ў камэру ім не паступалі.
Паводле сайту Worldometer, каранавірус быў выяўлены ў больш як 133 млн жыхароў плянэты. Звыш 2,9 млн чалавек памерлі, паправіліся амаль 107 млн. DW падрыхтавала агляд падзеяў на 8 красавіка.
Свабодзе сталі вядомыя падрабязнасьці пра затрыманых учора ў Менску прадстаўнікоў сям'і Міхайлавых.
Парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазьбегнуць паўтарэньня дыктатуры ў будучыні, мяркуе апазыцыйны палітык Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч разважае пра беларускую ананімнасьць зла, абгрунтоўвае свае пэсымістычныя выказваньні і ацэнкі і заяўляе, што цяпер улада змагаецца не з апазыцыйнай культурай, а з культурай у прынцыпе.
Найважнейшае за 7 красавіка
Сярод затрыманых — чацьвёра з адной сямʼі.
Суд аштрафаваў карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз двух асобнікаў кнігі «Беларускі Данбас». На журналіста склалі пратакол па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці).
33-гадовы жыхар Асіповічаў Яўген Пацкевіч апавядае, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля тэрміновай службы ў міліцэйскім спэцназе.
У Кіеве трэці дзень жорсткіх абмежаваньняў, уведзеных гарадзкімі ўладамі ў адказ на шпаркае распаўсюджваньне каранавірусу.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч расказаў пра «новыя ўмовы для палітычных» у ізалятары Жодзіна.
За час пандэміі каранавірусу колькасьць сярэдняй клясы ў сьвеце зьменшылася на 150 мільёнаў чалавек — упершыню за 30 гадоў. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на дасьледаваньне Pew Research Center.
Некалькі сотняў тысяч ахвяраў палітычных рэпрэсій будуць рэабілітаваныя, кажа былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч, адзін з аўтараў канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Траціну расейцаў абурыла выказваньне прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, які назваў прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна «забойцам»
Сябры мастацкай суполкі «Пагоня» выступілі са зваротам у абарону свайго калегі Алеся Пушкіна. Ад 30 сакавіка ён знаходзіцца пад вартай у горадзенскім ізалятары і абвінавачаны ў «распальваньні варожасьці» сваёй творчасьцю.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў 6 красавіка меў выйсьці на волю пасьля 15 сутак у турме на Акрэсьціна.
7 красавіка працягваюцца допыты ў Сьледчым камітэце сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна», валянтэраў і грамадзкіх актывістаў па ўсёй Беларусі.
Жанчына пасьпяхова абскардзіла рашэньне пракуратуры аб высылцы, але дзяржаўны орган усё адно настойвае на яе дэпартацыі і забароне ўезду на 6 месяцаў.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае, як здымала ў Беларусі, Літве і Латвіі фільм пра беларускіх жанчын, пра страх і тэрор на вуліцах беларускіх гарадоў, пра адчуваньне Паўночнай Карэі ў Эўропе.
Андрэй (імя зьмененае ў мэтах бясьпекі) 15 гадоў адслужыў у памежных войсках Беларусі. Кажа, што любіў сваю працу. Але з жонкай «засьвяціліся» на пратэстах. Яго звольнілі і забаранілі выезд зь Беларусі.
6 красавіка ў Менску адбылася прэзэнтацыя канцэпцыі будаўніцтва шасьціпавярховага інтэрнату на 225 месцаў і навучальнага корпусу са сталовай на 460 пасадачных месцаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
У Бабруйску шасьцёра асуджаных на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту спынілі ў мясцовым ізалятары галадоўку, але іх трымаюць у карцары. Пра гэта дазналася мясцовая праваабаронца Галіна Сьмірнова.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ўпершыню даў паказаньні па сваёй справе. Ён заявіў, што катэгарычна адмаўляе прад’яўленыя абвінавачаньні.
Яго мусілі вызваліць вечарам у аўторак, 6 красавіка.
Гэтым разам жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па менскім праспэкце Пераможцаў.
Палітвязень працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы. Гэта можа зацягнуцца да канца месяца.
Сьледчы камітэт Менску паведаміў, што ў дачыненьні да палітвязьня Міколы Дзядка завялі яшчэ дзьве крымінальныя справы.
Мастак з 30 сакавіка пад арыштам. Яго вінавацяць у «рэабілітацыі нацызму».
У вядомай праваабаронцы і юрысткі беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta Эніры Браніцкай прайшлі ператрусы дома і па месцы жыхарства яе бацькоў.
На гэты момант на «прафіляктычным уліку» ў СІЗА мінімум 5 палітвязьняў.
Журналіст Дзяніс Івашын амаль месяц сядзіць у СІЗА горадзенскай турмы. Ён расьсьледаваў, як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.
На падставе 1 500 лістоў, атрыманых у СІЗА, палітвязень Павал Севярынец прааналізаваў, як зьмянялася колькасьць беларускамоўных. «Глядзіце і натхняйцеся!», — заклікае ў допісе на Facebook ягоная жонка Вольга Севярынец.
Колішні прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас абверг зьвесткі пра пераезд за мяжу і заявіў, што знаходзіцца ў Кіеве з рабочай паездкай.
Цяпер, каб абскардзіць адмову завесьці крымінальную справу па факце гібелі Тарайкоўскага ў часе разгону пратэстаў, прадстаўніца сям'і мае спачатку аспрэчыць адмову ў азнаямленьні з матэрыяламі праверкі.
У Беластоку цяпер на адну беларускую сям’ю болей.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі у эканоміцы, адзін з «бацькоў эўра» Робэрт Мандэл памёр у 88 гадоў у Італіі, у Таскане, дзе жыў апошнія гады.
Свабода працягвае цыкль размоваў з галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных СМІ. У новай публікацыі размаўляем з галоўнай рэдактаркай выданьня «Kyky.org» Насьцяй Рагаткай.
Як паведамляе «Наша ніва», спасылаючыся на свае крыніцы, былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве
Горадзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр, які сёлета трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён у СІЗА, расказаў, чаму ён не памёр без вады, як да яго ставіліся турэмнікі і ці была галадоўка ягоным чарговым пэрформансам.
У красавіку 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».
За сакавік 2021 году беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы.
Загрузіць яшчэ