Арыштаваны ў «справе палякаў» Анджэй Пачобут даслаў ліст з волі, у якім піша, што ня мае адчаю і ні пра што не шкадуе.
11 красавіка 2011 году ў 17.55 на станцыі мэтро «Купалаўская» ў Менску адбыўся тэрарыстычны акт. Да афіцыйнай вэрсіі гэтага здарэньня пытаньні застаюцца і праз 10 гадоў.
Шчырая размова са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай з нагоды яе 85-годзьдзя пра тое, чым падобныя яе лёс і лёс Сьвятланы Ціханоўскай, страту дачкі, не сымбалічную ролю ўраду ў выгнаньні, яе жыцьцё падчас пандэміі і самыя шчасьлівыя дні.
11 красавіка старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвіле спаўняецца 85 гадоў.
Фотаздымкі зь сямейнага альбому распавядаюць пра тое, што адбывалася за публічным фасадам жыцьця камуністычнага дыктатара Румыніі Нікалае Чаўшэску.
Уладзімер Папковіч не ўступаў у праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі і з 1981 году заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, выселенага ўладамі ў 2006 годзе з Дому літаратара ў Менску.
Што ня так было з PCR-тэстамі ў 35-ці беларусаў, якіх не ўпусьцілі ва Ўкраіну.
Асноўныя падзеі тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Грамадзкія актывісты Віцебшчыны называюць Аду Райчонак «маці віцебскай дэмакратыі».
Беларусы Санкт-Пецярбургу ўжо трэці раз ладзяць «гаражныя распродажы». Людзі прыносяць на «гаражсэйл» непатрэбныя кнігі, вопратку, біжутэрыю, якія добра раскупляюцца.
У Варшаве ў суботу адбыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй падчас памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 11-й гадавіны гібелі ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, інфармуе TVN24.
У Вялікабрытаніі ў суботу па ўсёй краіне ладзяцца вайсковыя фэервэркі ў памяць пра прынца Філіпа, які памёр 9 красавіка
Сярод такіх пацярпелых ад выбуху і Алена Лебядзінская — тады працаўніца «Менсктрансу», цяпер пэнсіянэрка. Алена расказала, які сьлед у яе жыцьці пакінуў выбух у мэтро.
Свабода пачынае цыкль публікацый з цытатамі зьняволеных людзей
МУС заявіла, што ў менскім і жодзінскім ізалятарах правялі праверкі і не знайшлі ні ў каго апёкаў вачэй, цяжкага дыханьня ці іншых сымптомаў атручэньня хлёрам.
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над мінчанкай Юліяй Якубовіч. Ёй пагражаюць 3 гады зьняволеньня.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, ляўрэатка прэміі імя Сахарава Вольга Кавалькова — пра вялікую плынь вымушанай эміграцыі беларусаў, жыцьцё ў Польшчы, працу ў камандзе, помсту ўладаў і час, калі трэба сыходзіць зь дзяржаўнай службы.
Летась 22 сьнежня па прылёце з адпачынку ў менскім аэрапорце затрымалі заснавальніцу «Прэс-клюбу», журналістку Юлію Слуцкую. Ад таго часу яна, як і яе сын Пётар, за кратамі.
Самыя яскравыя і складаныя падзеі ў Беларусі, сымбалі пратэсту — у кнізе «Я выходжу». Яе аўтар Аляксей Пірс расказвае, як прыйшла ідэя, зь якімі складанасьцямі ён сутыкнуўся падчас працы і чаму кніга важная.
Праваабаронца перакананы, што крымінальная справа супраць «Вясны» мае яўны палітычны падтэкст.
Студэнты юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту склалі базу рэпрэсаваных адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў.
8 красавіка ў Маладзечна каманда партыі «Разам» плянавала пабачыцца з мясцовымі жыхарамі.
Кансультант Радыё Свабода і блогер працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы.
Марыя Калесьнікава застаецца ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага да 8 траўня. У сакавіку ёй падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы. Пра Марыю расказвае яе бацька Аляксандар Калесьнікаў.
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
На сайце брытанскага каралеўскага дому паведамляецца, што сёньня раніцай у Віндзорскім замку памёр прынц Філіп, муж каралевы Лізаветы ІІ. Яму было 99 гадоў.
Тры асуджаныя журналісткі — Кацярына Барысевіч (Tut.by), Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова («Белсат») — сталі ляўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.
Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.
Стваральнікі прыватнага гомельскага тэатру Team Theatre акторы Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арлы першыя ў Беларусі паставілі спэктакль для невідушчых дзяцей. Аднак пасьля падтрымкі пратэстаў летась вымушаныя былі зьехаць з Беларусі.
Пра гэта сайту праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіла дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка. Некалькі супрацоўнікаў ААН таксама затрымалі і дапыталі.
У ліку ўдзельнікаў — кіраўнікі парлямэнту, Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, міністар юстыцыі.
У бацькоў і дзяцей расьце цікавасьць да беларускамоўнага навучаньня, пра гэта ў эфіры «Радыё Мінск» расказала старшыня камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Натальля Праскурава.
Падазраваны ўцёк зь месца злачынства, аднак пазьней быў арыштаваны і аказаў супраціў паліцыі.
Пра гэта Свабодзе паведаміў муж Тацяны Ўладзімер Яворскі. У чацьвер 8 красавіка над усімі затрыманымі актывісткамі «Зьвяна» прайшлі адміністрацыйныя працэсы.
Цэнтральны суд Менску сёньня асудзіў сям’ю Міхайлавых, якую затрымалі 6 красавіка і зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці. Маці Тацяне далі 5 сутак, дачцэ Юліі — 25 сутак, а сыну Пятру — 6 сутак арышту.
Як расказаў калега Дзьмітрыя Лаеўскага адвакат Яўген Пыльчанка, цяпер будзе ўлічвацца, што ў Лаеўскага ўжо ёсьць дысцыплінарнае спагнаньне. Гэта можа прымацца да ўвагі, калі будзе чарговая атэстацыя альбо іншыя працэдуры.
Агульны эўрапейскі ўзровень зьняволеньня — колькасьць людзей, якія сядзяць у турме, на 100 000 насельніцтва — зноў нязначна зьнізіўся ў 2020 годзе, замацаваўшы тэндэнцыю, якая пачалася ў 2013 годзе.
Нашчадкі Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай атрымалі ад пасла Ізраілю мэдалі за чын продкаў, якія ў час нацысцкай акупацыі ратавалі габрэяў ад зьнішчэньня.
Бізнэс-часопіс Forbes уключыў 29-гадовую беларуску Марыю Жывіцкую ў свой сьпіс Forbes 30 Under 30.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова 7 красавіка вывезьлі з турмы на Акрэсьціна ў Менску ў кайданках з галавой, заціснутай паміж каленямі, і выкінулі за Менскам. Ён расказаў пра зьдзекі ахоўнікаў.
Пра гэта заявілі БАЖ некалькі журналістаў, якія адбылі адміністрацыйны арышт. Перадачы нават у абмежаваным выглядзе ў камэру ім не паступалі.
Паводле сайту Worldometer, каранавірус быў выяўлены ў больш як 133 млн жыхароў плянэты. Звыш 2,9 млн чалавек памерлі, паправіліся амаль 107 млн. DW падрыхтавала агляд падзеяў на 8 красавіка.
Свабодзе сталі вядомыя падрабязнасьці пра затрыманых учора ў Менску прадстаўнікоў сям'і Міхайлавых.
Парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазьбегнуць паўтарэньня дыктатуры ў будучыні, мяркуе апазыцыйны палітык Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч разважае пра беларускую ананімнасьць зла, абгрунтоўвае свае пэсымістычныя выказваньні і ацэнкі і заяўляе, што цяпер улада змагаецца не з апазыцыйнай культурай, а з культурай у прынцыпе.
Найважнейшае за 7 красавіка
Сярод затрыманых — чацьвёра з адной сямʼі.
Загрузіць яшчэ