Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Кацярыну Барысевіч паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму


Кацярына Барысевіч

Журналістку парталу tut.by Кацярыну Барысевіч, асуджаную па справе аб «нуль праміле», паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму. Пра гэта парталу стала вядома з вартых даверу крыніц.

Барысевіч пад вартай ужо амаль паўгода. Да гэтага ні разу ў жыцьці не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці, не была судзімая, мае пастаяннае месца жыхарства і працы, на працы характарызуецца станоўча, неаднаразова была адзначана за журналісцкія матэрыялы, у тым ліку праваахоўнымі органамі, у 2020 годзе стала «Журналістам году» (па вэрсіі праваабарончай супольнасьці).

Крымінальную справу ў дачыненьні да Кацярыны Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы.

13 лістапада 2020 году пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на мэдычныя дакумэнты і камэнтар лекара сьцьвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п’яны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG