Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.
23 красавіка, пасьля 11 дзён масавых пратэстаў, прэм'ер-міністар Армэніі Сэрж Саргсьян сышоў у адстаўку – яго сыходу дамаглася апазыцыя на чале з Ніколам Пашыньянам.
Польскія органы самакіраваньня яшчэ да пачатку летніх канікул павінны прыняць рашэньне, абмяжоўваць ці продаж алькаголю ў начны час.
Былы выканаўчы дырэктар «Беларусбанку» Анатоль Багавік, асуджаны мінулай восеньню на 8 гадоў калёніі, выйшаў на волю, верагодна, па памілаваньні прэзыдэнта.
Амэрыканска-беларуская паэтка і перакладчыца Вальжына Морт па дарозе зь Беларусі ў Італію правяла паэтычную вечарыну ў Празе, на якой яе вершы прагучалі па-беларуску, па-ангельску і па-чэску. Прапануем 10 фактаў і цытатаў найбольш вядомай беларускай паэткі ў замежжы.
Беларусь апынулася на 42 месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўні гамафобіі. Так вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Яе дасьледаваньне паказвае ўзровень раўнапраўя негетэрэсэксуальных асобаў.
З такім надпісам на шыльдзе 28-гадовы Раман Кузьмянкоў выйшаў да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Воршы. Прастаяць давялося ўсяго 15 хвлінаў: хлопца затрымалі міліцыянты.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, седзячы за стырном грузавіка, асабіста ўзначаліў першую калёну будаўнічай тэхнікі, якая накіроўваецца па новым мосьце да анэксаванага Крыму.
За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл аналізуем фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям'і разам са студэнткай University College London Даніэлай Калядой зь Лёндану, журналісткай Аленай Ціхановіч з Прагі і блогеркай Свабоды Настай Захарэвіч.
Уладальнік LifeNews Арам Габрэлянаў, як мяркуецца, валодае ў Парыжы кватэрай па цане больш за два мільёны эўра. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК).
У сувязі з гэтым могуць адкласьці і зьніжэньне збору за шэнгенскія візы з 60 эўра да 35. Перамовы пра гэта яшчэ ідуць, беларускі бок не пагаджаецца на эўрапейскія ўмовы. Калі падпісаньне сарвецца, візы могуць не патаньнець, а падаражэць.
Фонд Джорджа Сораса «Адкрытае грамадзтва» афіцыйна аб'явіў аб пераезьдзе з Будапэшту ў Бэрлін. Прычынай пераезду названая «усё больш рэпрэсіўная палітычная і юрыдычная атмасфэра» ў Вугоршчыне.
Атрымаць камэнтар Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных спраў да сытуацыі са справай Юрыя Захаранкі не ўдалося.
Міністарка абарона Чэхіі Карла Шлэхтава адхіліла ад пасады Богуслава Шафаржа, кіраўніка вайсковага дасьледчага цэнтру, у якім тэставалі рэчыва А-230 з лініі «Навічок».
14 траўня пачаўся візыт кіраўніка Беларусі ў Таджыкістан. Параўнайма лідэраў дзьвюх дзяржаваў.
Усё менш бяруцца шлюбам да 25 гадоў. Нараджэньне дзяцей усё больш адкладаюць. Жанчынам ужо ня так страшна разводзіцца.
Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца глядзіць на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.
Людміла Лапко зь Ліды трымае галадоўку шосты дзень. У Лідзкім райвыканкаме яе зварот і расьпіску пра добраахвотную галадоўку не прынялі, запыталіся, ці зьвярталася яна асабіста да прэзыдэнта.
Сексуальные игрушки, порножурналы, регулярные домогательства в автомобиле, психологическое насилие — рассказывают четыре бывшие ученицы Ренальда Кныша.
Сэксуальныя цацкі, порначасопісы, рэгулярныя дамаганьні ў машыне, псыхалягічны гвалт — расказваюць чатыры былыя вучаніцы Рэнальда Кныша.
Такім чынам, ён зможа ў будучыні прэтэндаваць на вылучэньне кандыдатам на пост патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы.
Сем гадоў пры падтрымцы нямецкіх фондаў у Гомлі займаюцца сацыяльнай інтэграцыяй цыганоў. Свабода даведалася, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, працуючы з цыганскай супольнасьцю Беларусі, і якіх вынікаў яны чакаюць.
Тэрмін яго пакараньня зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня.
Сацыяльная сетка Facebook прыпыніла працу прыблізна 200 аплікацый у сувязі з доступам да асабістых дадзеных карыстальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Facebook.
На 95 годзе жыцьця памерла Ўльляна Захаранка. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку кіраўніца Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская.
Менскі праграміст Вадзім Камароўскі расказаў Свабодзе, як ён легальна аздобіў свой аўтамабіль вялікім гербам «Пагоня» і якая рэакцыя на гэта ў ДАІ ды іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Ня толькі маці, якая выхоўвае двух дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў, але і бацька гэтых дзяцей атрымае права ісьці ў чарговы адпачынак летам.
Кіраўнік МУС Грузіі Георгій Гахара выйшаў да мітынгоўцаў у цэнтры Тбілісі і папрасіў прабачэньня за спэцапэрацыю ў начных клюбах.
У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць украінскага кіроўцы мікрааўтобуса, які 13 траўня трапіў у ДТЗ каля беларускага Камянца, перавозячы дзяцей у мікрааўтобусе. У выніку аварыі адно дзіця загінула, яшчэ 6 параненыя, зь іх двое — у цяжкім стане.
15 жыхароў Валыні, у якіх забралі пашпарты, год адпрацавалі ў Беларусі і нічога за гэта не атрымалі.
«У Беларусі каэфіцыент нараджальнасьці складае 1,6-1,7, а для павелічэньня насельніцтва неабходна, каб на адну жанчыну прыпадала больш за два дзіцяці. Пакуль не відаць перадумоваў, за кошт якіх гэты паказьнік мог бы так прыкметна вырасьці».
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі даслала актывісткам руху «Маці 328» адказ на іх патрабаваньні.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Людміла Лапко зь Ліды, якая галадае з чацьвярга, сёньня з раніцы дрэнна сябе адчувае, у яе панізіўся ціск. Наталя Горбач з Горадні праз кепскі стан здароўя спыніла галадоўку і вярнулася зь Ліды дамоў.
Калі музычны конкурс выйграе канвэнцыйна прыгожая жанчына з мадэльнымі парамэтрамі 90-60-90, яе зьнешнасьць успрымаецца публікай як дадзенае.
На ўсходзе Аўганістану адбыўся скаардынаваны напад баевікоў са зброяй і сьмяротнікаў з выбухоўкай на будынак падатковых органаў правінцыі Нангархар ў цэнтры яе сталіцы, гораду Джалалабад.
Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Брайн Ланза дапамагае расейскай кампаніі En + дамагчыся адмены амэрыканскіх санкцыяў, пад якія яна трапіла ў мінулым месяцы. Пра гэта паведамляе тэлекампанія CNN.
У Віцебску прайшоў кірмаш «Барахолка». Ідэя імпрэзы палягала ў тым, каб ахвотныя набывалі вырабы самадзейных майстроў і, каб тыя ахвяравалі частку выручаных сродкаў віцебскаму прытулку для бадзяжных жывёлаў.
Нягледзячы на заявы арганізатараў маштабнай акцыі супраць паліцэйскіх рэйдаў у начных клюбах і за легалізацыю наркотыкаў «стаяць да канца», да раніцы нядзелі мітынгоўцаў засталося так мала, што акцыю прыйшлося спыніць бяз выніку.
Ад рэдакцыі: Рэдакцыя атрымала ліст ад старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, у якім яна выказваецца з нагоды рэпартажу журналістаў Свабоды зь сядзібы ТБМ. Зьмяшчаем допіс спадарыні Алены Анісім цалкам.
Людміла Лапко з Ліды галадае з чацьвярга, у пятніцу да яе далучылася лідчанка Алена Мікалаеўская, а ў суботу — Натальля Горбач з Горадні.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Жыхар Гомля Васіль за свае 60 страціў усё, што меў. Да пэнсіі ён здабыў дзьве «ходкі», тры «прафілякторыі», алькагалізм — свой і блізкіх людзей. Страціў нават навыкі маўленьня. Аднойчы ён трапіў на сустрэчу «Ананімных алькаголікаў» — і «нешта торкнула».
У Тбілісі ў другой палове дня паліцыя саступіла праезную частку ўдзельнікам акцыі на праспэкце Руставэлі. Людзі, якія сабраліся, падзякавалі паліцыі за тое, што ім саступілі дарогу, паведамляе інфармацыйны партал «Грузія-онлайн».
Сястра загіблага гамельчука, які ўпаў з даху кароўніка пры аўрале да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, абскардзіла ў судзе заключэньне аб вінаватасьці брата.
На малой радзіме Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша хочуць увекавечыць ягоную памяць бюстам, сквэрам і арт-аб’ектам.
Брытанскія мэдыкі папярэджваюць пра эпідэмію адру і просяць жыхароў краіны прайсьці вакцынацыю.
12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку.
У Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі 11 траўня накіраваная заява і прыкладзеныя да яе 2665 подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, Берасьцейскага раёну і вобласьці ў сувязі са стратай даверу.
Старшыня рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе TUT. BY са спасылкай на дзьве незалежныя крыніцы.
Загрузіць яшчэ