Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскага мастака вызваляць зь беларускай калёніі


Партрэт Даічы Ёшыда, які ягоны брат Сэйя намаляваў пасьля спатканьня зь ім у калёніі

Тэрмін яго пакараньня зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сям’я зьняволенага.

Даічы: японскі мастак у беларускай вязьніцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:06 0:00

​Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасьці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці. 13 лютага 2018 году Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць справу Даічы Ёшыда і назваў ягоны прысуд справядлівым.

Пасьля гэтага сям’я Ёшыда двойчы зьвярталася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG