Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 115 з 118 раёнаў Беларусі больш паміралі, чым нараджаліся. Натуральныя страты насельніцтва рэзка вырасьлі


Выява ў вялікім памеры

Паводле зьвестак абласных статыстычных упраўленьняў Беларусі, натуральны прырост насельніцтва, калі людзей больш нараджаецца, чым памірае, назіраўся ў І квартале 2018 году толькі ў 3 з 118 раёнаў, выявіў БелаПАН.

Толькі ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці, Жлобінскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці за І квартал бягучага году людзей больш нараджалася, чым памірала.

Тэмпы натуральных стратаў насельніцтва зноў вырасьлі: за цэлы 2017 год яны склалі 16 695 чалавек, за першую чвэрць 2018-га — ужо больш за палову ад таго, 8766 чалавек. За гісторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь не было ніводнага году, калі б назіраўся натуральны прырост насельніцтва: нават у гады, калі агульная колькасьць насельніцтва расла — гэта адбывалася за кошт іміграцыі.

З амаль усёй Беларусі назіраецца таксама міграцыйны адток насельніцтва — больш прыяжджаюць, чым зьяжджаюць, толькі ў Менск і частку Менскай вобласьці.

Вынікі 2017 году: скарачэньне насельніцтва, праца на склад, зьніжэньне ўраджаю бульбы

Дзе ў Беларусі афіцыйна ўсё кепска з працай. Адной карцінкай

Рэальнасьць супраць «па пяцьсот»: ІНФАГРАФІКА і тлумачэньні, чаму так

«У Беларусі каэфіцыент нараджальнасьці складае 1,6-1,7, а для павелічэньня насельніцтва неабходна, каб на адну жанчыну прыпадала больш за два дзіцяці, — тлумачыць БелаПАН акадэмічная дырэктарка дасьледчага цэнтру BEROC Кацярына Барнукова. — Пакуль не відаць перадумоваў, за кошт якіх гэты паказьнік мог бы так прыкметна вырасьці».

Паводле яе, эканамічныя мэтады накшталт падвышэньня дапамогі па доглядзе дзяцей не прыводзяць да значнага павелічэньня нараджальнасьці: на сяле выплаты на догляд дзяцей яшчэ могуць стаць альтэрнатывай нізкім заробкам, але на гарадзкіх жанчынаў яны наўрад ці будуць стымулам.

Экспэрты дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту тым часам мяркуюць, што палепшыць дэмаграфічную сытуацыю можна за кошт стварэньня добрай сеткі дашкольных установаў для дзяцей да трох гадоў, каб жанчыны маглі спалучаць ролю маці і прафэсійную дзейнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG