Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: У Беларусі на два шлюбы — адзін развод


За чатыры гады колькасьць новых шлюбаў у Беларусі скарацілася больш чым на 17 тысяч. Амаль палова сем’яў, зарэгістраваных у Беларусі, разводзяцца. Пра гэта кажуць зьвесткі, апублікаваныя Белстатам у зборніку «Беларусь у лічбах — 2018».

У 2017 годзе было аформлена 66,6 тысячы шлюбаў, гэта на 17,7 тысячы менш, чым у 2014 годзе, калі шлюб заключылі 83,9 тысячы пар, Рэзкае зьмяншэньне колькасьці шлюбаў назіралася ў 2016 годзе — 64,5 тысячы шлюбаў.

У 2017 годзе разьвяліся 32 тысячы пар. Такім чынам, на 1000 новых шлюбаў прыпадае 483 разводы. За апошнія чатыры гады колькасьць разводаў штогод зьмяншаецца. Для параўнаньня, у 2014 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 34,9 тысячы разводаў.

Сярэдні ўзрост стварэньня сям’і для мужчыны — 27,9 года, для жанчыны — 25,8 года. Паўторны шлюб у сярэднім афармляюць мужчыны ва ўзросьце 41,2 гадоў, жанчыны — у 38 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG