Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі афіцыйна ўсё кепска з працай. Адной карцінкай


Выява ў вялікім памеры

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову (PDF), у якой апісваецца, як залічваць часткі Беларусі да тэрыторыяў «з напружанай сытуацыяй на рынку працы». Гэтая пастанова — працяг захадаў у рэалізацыі абноўленага «дармаедзкага дэкрэту».

На 2018 год у такі сьпіс трапілі 42 раёны і 6 гарадоў Беларусі.

Такія тэрыторыі вызначаюцца з афіцыйнай статыстыкі, справаздачаў ведамстваў і зьвестак адміністрацыяў. Улічваюцца ня толькі афіцыйна зарэгістраваныя беспрацоўныя (такіх было ўсяго 22,9 тысячы чалавек на канец 2017 году), але і фактычна беспрацоўныя (іх у Беларусі каля 260 тысяч), а таксама тыя, хто «працаваў у рэжыме вымушанай ня поўнай занятасьці» і ў «цэладзённым прастоі».

Што рабіць з беспрацоўем на гэтых тэрыторыях, маюць вызначаць мясцовыя ўлады — прыдумляць дадатковыя сродкі і мерапрыемствы ў судзеяньні занятасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG