Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку ўрачыста адкрылі ля Косава. ФОТА


12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку.

Сьвята яднаньня: як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. ФОТА, ВІДЭА

Адкрыцьцё першага помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі.​

Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Нарадзіўся 4 лютага 1746 году, памёр 15 кастрычніка 1817 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце беларусаў.

Адкрыцьцё помніка КАсьцюшку ля Косава. 12 траўня 2018 году
Адкрыцьцё помніка КАсьцюшку ля Косава. 12 траўня 2018 году

Помнікі яму стаяць у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Бостане, Вашынгтоне, Дэтройце. Усяго па ўсім сьвеце — болей за 200 вялікіх і малых формаў. У ягоны гонар названыя самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў на Алясцы, акруга ў штаце Індыяна, політэхнічны ўнівэрсытэт у Кракаве, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі розных краінаў сьвету.

У Беларусі дагэтуль не было ніводнага помніка Касьцюшку, калі не лічыць бюсты на тэрыторыі амэрыканскай амбасады ў Менску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG