Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Талацэ» зьбіраюць грошы на бюст Адамовіча і спадзяюцца на дапамогу Сьвятланы Алексіевіч

Беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч, архіўнае фота

На малой радзіме пісьменьніка Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша хочуць увекавечыць ягоную памяць бюстам, сквэрам і арт-аб’ектам.

На краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака» распачаўся збор сродкаў на бюст Алеся Адамовіча. Ім зьбіраюцца ўвекавечыць памяць пісьменьніка на ягонай малой радзіме ў пасёлку Глуша за два дзясяткі кілямэтраў ад Бабруйску.

Праект бюсту Алеся Адамовіча
Праект бюсту Алеся Адамовіча

Усяго неабходна сабраць 8 тысяч беларускіх рублёў. За першыя тры дні на рахунак краўдфандынг-пляцоўкі сайту «Талака» пералічана чатыры працэнты ад неабходнай сумы — 330 рублёў. Збор сродкаў будзе працягвацца 45 дзён. Усе ахвярадаўцы атрымаюць падзяку і асабістае запрашэньне на ўсталяванне помніка.

Вырабіць бюст узяўся скульптар Ўладзімер Мелехаў. Разам зь бюстам будзе закладзены і сквэр. Выраб і ўсталяваньне бюсту ўзгодненыя зь Міністэрствам культуры.

Спадзяемся на дапамогу дэпутаткі Алены Анісім і нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч

Увекавечыць памяць Алеся Адамовіча ўсталяваньнем бюста Міністэрству культуры прапанаваў жыхар Бабруйску і актывіст руху «Гавары праўду» Андрусь Архіпенка. Ягоную ідэю падтрымалі подпісамі больш за 600 чалавек. Канчатковае рашэньне пра бюст Адамовіча мае прыняць Магілёўскі аблвыканкам.

Андрусь Архіпенка
Андрусь Архіпенка

«Калі будзе сабрана дастаткова сродкаў, то ў аблвыканкам дашлём неабходную дакумэнтацыю на зацьвярджэньне. Таксама трэба дакумэнтам патлумачыць, адкуль сродкі на бюст. Спадзяемся, што нашу ідэю ацэняць і дапамогуць сабраць грошы дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім ды нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, да якіх зьвернемся», — камэнтуе сытуацыю Андрусь Архіпенка.

Андрусь прапануе бюст паставіць між аптэкай, у якой зьбіраюцца зрабіць музэй Адамовіча, і сельсаветам. Гэта месца бачна з шашы, якая працінае пасёлак уздоўж.

На стварэньне музэю Адамовіча не хапае грошай, вуліца пісьменьніка ў Глушы — на ўскрайку мястэчка

На стварэньне музэю Адамовіча не хапае грошай. За амаль тры гады на дабрачынны рахунак пералічана каля 12 тысяч рублёў — гэта дзясятая частка патрэбнай сумы. Існуе альтэрнатыўная прапанова зрабіць музэй у пасялковым Доме культуры, а будынак аптэкі стане адным з экспанатаў.

Архіўнае фота. Будынак былой аптэкі, у якім зьбіраюцца разьмясьціць музэй

У 2016 годзе гаварылася, што на рамонт будынка аптэкі, які два дзясяткі гадоў пуставаў і цяпер аварыйны, патрабуецца каля мільярда рублёў (53 тысячы даляраў). 5 тысяч даляраў, якія ахвяравала нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, складаюць больш як 90 адсоткаў усіх сабраных сродкаў.

У аптэцы працавала маці пісьменьніка. У дакумэнтальнай аповесьці «Вайна пад стрэхамі» Алесь Адамовіч у працы вясковай аптэкі перадаў атмасфэру жыцьця пасялкоўцаў пад нацысцкай акупацыяй.

Алесь Адамовіч зь землякамі, на фоне аптэкі, дзе працавала яго маці (фота з архіву Натальлі Адамовіч, аўтар Яўген Коктыш).

Вуліца ў Глушы, на якой аптэка і сельсавет, называецца Кастрычніцкай. У 1996 годзе пасялковы савет і мясцовыя жыхары прапаноўвалі даць ёй імя Алеся Адамовіча. Беларускі ПЭН-цэнтар, якім тады кіраваў Васіль Быкаў, і Беларускі саюз пісьменьнікаў, на чале якога стаяў Уладзімер Някляеў, ініцыятыву падтрымалі. Але ўлады яе не ўхвалілі. Пазьней вуліца Адамовіча ў Глушы зьявілася, але на ўскрайку мястэчка.

Архіўнае фота. Вуліца Адамовіча ў Глушы. На шыльдзе назва вуліцы беларускага пісьменьніка пададзена на расейскай мове

Прыпынак Адамовіча і не рэалізаваная ідэя фільма паводле сцэнару пісьменьніка

​Пакуль вырашаюцца пытаньні зь бюстам, ініцыятыўная група па ўшанаваньні Алеся Адамовіча зьбірае праекты для таго, каб зрабіць з прыпынку грамадзкага транспарту ў Глушы арт-аб’ект «Прыпынак Алеся Адамовіча». 23 траўня будзе вызначаны пераможца конкурсу.

«Аўтобусны прыпынак знаходзіцца на ажыўленай шашы Бабруйск-Глуск-Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны тым, хто будзе праяжджаць праз Глушу, і нехта абавязкова затрымаецца, каб даведаецца пра Алеся Адамовіча і ягоную Глушу», — тлумачыць мэту стварэньня арт-аб’екту Андрусь Архіпенка.

Алесь Адамовіч і ягоная Беларусь

На ціхім паляваньні
1/35 На ціхім паляваньні
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
За працай
2/35 За працай
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
На здымках у Бярэзінскім запаведніку
3/35 На здымках у Бярэзінскім запаведніку
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Зь мітрапалітам Філярэтам і мастаком Георгіем Паплаўскім
4/35 Зь мітрапалітам Філярэтам і мастаком Георгіем Паплаўскім
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Імянны дубок у Забродзьдзі
5/35 Імянны дубок у Забродзьдзі
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Сьвежая бульба пры дарозе
6/35 Сьвежая бульба пры дарозе
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
У згарэлым рэквізыце царквы
7/35 У згарэлым рэквізыце царквы
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З «партызанамі» на здымках фільма «Ідзі і глядзі»
8/35 З «партызанамі» на здымках фільма «Ідзі і глядзі»
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З дачкой Натальляй і жонкай Верай
9/35 З дачкой Натальляй і жонкай Верай
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З мастаком Арленам Кашкурэвічам
10/35 З мастаком Арленам Кашкурэвічам
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Пад бусьлянкай
11/35 Пад бусьлянкай
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
На прагулцы з Гошам, сабакам мастака Георгія Паплаўскага
12/35 На прагулцы з Гошам, сабакам мастака Георгія Паплаўскага
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З кінарэжысэрам Элемам Клімавым
13/35 З кінарэжысэрам Элемам Клімавым
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З расейскім пісьменьнікам Даніілам Граніным
14/35 З расейскім пісьменьнікам Даніілам Граніным
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З Васілём Быкавым у Забродзьдзі мастака Барыса Цітовіча
15/35 З Васілём Быкавым у Забродзьдзі мастака Барыса Цітовіча
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Зь вяскоўцамі па дарозе ў Глушу
16/35 Зь вяскоўцамі па дарозе ў Глушу
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Водны прамэнад. Другі зьлева – Яўген Коктыш
17/35 Водны прамэнад. Другі зьлева – Яўген Коктыш
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Зь землякамі ў Глушы
18/35 Зь землякамі ў Глушы
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
У вёсцы з Элемам Клімавым
19/35 У вёсцы з Элемам Клімавым
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Творчы працэс
20/35 Творчы працэс
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З дачкой і пляменьніцай
21/35 З дачкой і пляменьніцай
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Са старэйшым братам Яўгенам
22/35 Са старэйшым братам Яўгенам
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
У Доме літаратара
23/35 У Доме літаратара
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Рукапацісканьне аднадумцаў
24/35 Рукапацісканьне аднадумцаў
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Зь сябрам і паплечнікам Васілём Быкавым
25/35 Зь сябрам і паплечнікам Васілём Быкавым
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Лыжныя працэдуры
26/35 Лыжныя працэдуры
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
У згарэлым рэквізыце царквы
27/35 У згарэлым рэквізыце царквы
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Са старэйшым братам Яўгенам і пляменьніцай
28/35 Са старэйшым братам Яўгенам і пляменьніцай
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
У часе бяседы
29/35 У часе бяседы
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Са скульптарам Заірам Азгурам і сваяком-настаўнікам з Тычынаў
30/35 Са скульптарам Заірам Азгурам і сваяком-настаўнікам з Тычынаў
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З касой каля роднай хаты ў Глушы
31/35 З касой каля роднай хаты ў Глушы
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
На чале «Маршу міру-1982»
32/35 На чале «Маршу міру-1982»
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Зь Нілам Гілевічам і Васілём Быкавым
33/35 Зь Нілам Гілевічам і Васілём Быкавым
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Ля вясковай студні
34/35 Ля вясковай студні
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
З унукамі брата
35/35 З унукамі брата
Сёлетні верасень праходзіць пад знакам Алеся Адамовіча — на пачатку месяца клясык нацыянальнай літаратуры адзначыў бы 90-гадовы юбілей.
Previous slide
Next slide

Актывіст плянуе даслаць ліст у амэрыканскую кінакампанію «Columbia Pictures Industries», якім хоча нагадаць пра іх ідэю зьняць фільм пра Чарнобыльскую катастрофу паводле сцэнару Алеся Адамовіча.

Як распавёў раней фотажурналіст Яўген Коктыш, «пасьля выхаду на экраны „Ідзі і глядзі“ на Алеся Міхайлавіча выйшлі... галівудзкія прадусары з „Каламбія Пікчэрз“. У 1987 годзе пісьменьнік скончыў сцэнар „... Імя гэтай зорцы Чарнобыль“ для фільму, рэжысэрам якога павінен быў стаць Стэнлі Крамэр. Але ў Галівудзе гэтае кіно так і не зьнялі. Кажуць, Крамэр ня змог прыступіць да фільму з асабістых прычын».

Алесь Адамовіч. 1957 год
Алесь Адамовіч. 1957 год

Алесь Адамовіч — беларусі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся 3 верасьня 1927 году. Дзяцінства правёў у Глушы пад Бабруйскам. Там жа на свае вочы пабачыў Другую сусьветную вайну. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Вёў актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць. Падтрымліваў стварэньне Беларускага народнага фронту. Намагаўся раскрыць праўду пра Чарнобыльскую катастрофу, быў сустаршынём Міжнароднага фонду «Дапамога ахвярам Чарнобылю». Найбольш вядомыя ягоныя творы — «Я з вогненнай вёскі», «Хатынская аповесьць», «Вайна пад стрэхамі», «Апакаліпсіс па графіку» ды іншыя.

Алесь Адамовіч памёр 26 студзеня 1994 году, пахаваны ў Глушы.

20 нечаканых фактаў. Алесь Адамовіч

Дылема Адамовіча. Ці трэба было зьяжджаць зь Беларусі

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG