Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў заяву МУС пра ЛГБТ-сьцягі на замежных амбасадах. У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША вывесілі на сваіх будынках вясёлкавыя сьцягі. МУС адрэагаваў заявай: «Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!».
Трампу загадалі вярнуць заблякаваным карыстальнікам доступ да камэнтароў.
Хасэ Мігель Арэнас, рэпэр з выспы Мальёрка, вядомы пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc), зьбег з Гішпаніі, пакуль разгладалася ягоная апэляцыя супраць судовага рашэньня.
Гаворка, аднак, пра вяртаньне «ў доўгатэрміновай пэрспэктыве». Юлія Скрыпаль таксама падкрэсьліла, што ня хоча зьвяртацца па дапамогу да расейскай амбасады.
14 траўня падчас выпіскі з РНПЦ псыхічнага здароўя падлетак адштурхнуў мэдсястру і зьбег невядома куды.
Барысаўскі райвыканкам зрабіў заўвагу рэдактару дзяржаўнай газэты «Адзінства» Веры Пратасевіч за парушэньне журналісцкай этыкі.
Найбольшы задэкляраваны прыбытак па Менску ў 2017 годзе склаў 58,9 мільёна рублёў. Падатак з гэтай сумы склаў 7 мільёнаў рублёў.
Муж спрабуе забіць жонку — плаціць 857,5 рублёў. Жонка спрабуе выгароджваць яго ў судзе, і плаціць за гэта 735 рублёў.
Падпісанты пэтыцыі патрабуюць праверыць законнасьць такіх выказваньняў, прыбраць «гамафобную заяву» з сайту МУС і «надалей устрымацца ад камэнтароў такога зьместу.
Нідэрляндзкія чыгунка выдаткавала 4 гады і 30 млн. эўра для таго, каб зрабіць паездкі на цягніках зручнымі для невідушчага. На ўсіх станцыях ёсьць выкладзеная тактыльная плітка, надпісы ў ліфтах і на выхадах на плятформы прадубляваныя шрыфтам Брайля.
Сям’я Даічы Ёшыда, які адбываў у беларускай калёніі пакараньне за нелегальнае перамяшчэньне агнястрэльнай зброі, узьядналася ў самалёце.
Кіраўнік Фэйсбука Марк Цукербэрг выступіў у Эўрапейскім парлямэнце.
Шуневіч заявіў, што «будучыя значныя мерапрыемствы ў жыцьці краіны наўрад ці паўплываюць на сытуацыю з карупцыяй», але што гэта за мерапрыемствы, ён не ўдакладніў.
У ЗША ва ўзросьце 85 гадоў памёр пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот. Пра гэта паведамляе The New York Times. Рот памёр у шпіталі Мангэтэна ад сардэчнай недастатковасьці.
Суд у расейскім горадзе Арэнбургу арыштаваў на два месяцы прадстаўнікоў забароненай у Расеі рэлігійнай арганізацыі Сьведак Яговы — Уладзіміра Кочнева і Аляксандра Суворава. Гэтых людзей абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў дзейнасьці экстрэмісцкай супольнасьці.
Для пачатку ён паабяцаў «прыглядзецца» да цяперашніх гульцоў клюбу, пасьля, магчыма, узмацніць склад гульцамі з Эміратаў, Італіі і Аргентыны. Але дадаў: «Нэймар і Мэсі пакуль занадта далёкі ад нас узровень».
У аўторак кіраўнік Фэйсбука Марк Цукербэрг выступіў у Эўрапарлямэнце. Выступ быў прысьвечаны ўцечцы пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў праз фірму Cambridge Analytica, якая вывучаючы перавагі выбаршчыкаў, выкарыстоўвала іх у час выбарчай кампаніі 2016 года ў ЗША.
Люстрацыйная камісія Літвы, якая ацэньвае дзейнасьць асоб, якія зьяўляліся інфарматарамі КДБ, не знайшла доказы супрацоўніцтва народнага артыста СССР Данатаса Банёніса з савецкай спэцслужбай.
73 гады таму партызаны польскага падпольля спалілі вёску Патокі на Падляшшы. У пажары загінула трое дзяцей-беларусаў.
Чаму чым бяднейшая сям’я, тым больш важна правесьці вясельле «як у людзей», каб «ня горш за іншых» ці «лепш, чым у суседзяў»? Як паступова мяняюцца ўяўленьні пра годнае вясельле?
Былая прэзыдэнцкая пара ЗША — Мішэль і Барак Абамы — зарэгістравалі ўласную прадусарскую фірму Higher Ground Productions і падпісалі шматгадовы кантракт з найбуйнейшым у сьвеце стрымінгавым сэрвісам Netflix.
Дзясяткі будучых каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы ў ваенкамат. Сярод прызыўнікоў адзін каталіцкі сьвятар, які ўжо скончыў сэмінарыю і служыць у катэдральным касьцёле Горадні. У Міністэрстве абароны кажуць, што выклікаюць у межах закону.
У Фэдэральнай службе бясьпекі (ФСБ) лічаць, што ён выступаў за зьмяненьне канстытуцыйнага ладу.
22 траўня ў Літве адзначаюць 70-годдзе апэрацыі «Вясна», падчас якой у 1948 годзе на працягу двух дзён савецкія рэпрэсіўныя органы дэпартавалі ў Сыбір каля 40 тысяч грамадзян. Сярод іх было нямала жанчын і дзяцей.
Памежнікі Жытомірскага атраду супольна з прадстаўнікамі Нацыянальнай паліцыі вобласьці затрымалі чатырох грамадзян, якія незаконна трапілі ў чарнобыльскую зону.
Ліяна Шуба, актывістка Руху «Маці 328» са Жлобіну, якая два тыдні галадала за лібэралізацыю антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, вітала апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт больш дакладнага разьмежаваньня адказнасьці за спажываньне і збыт наркотыкаў.
Расейскі алігарх Раман Абрамовіч для атрыманьня новай інвэстыцыйнай візы ў Вялікабрытаніі павінен пацьвердзіць брытанскім уладам, што яго багацьце зароблена законным шляхам.
Даічы Ёшыда, які быў асуджаны ў Беларусі за нелегальнае перамяшчэньне агнястрэльнай зброі, пакінуў калёнію ў суправаджэньні супрацоўнікаў РУУС гораду Віцебску.
Актывіст ТБМ Юры Нагорны зь мястэчка Барань выканаў абяцаньне, дадзенае над магілай жонкі, і стварыў музэй свайго роду.
Героі Лявона Вольскага ўзрушаныя заявай Міністэрства ўнутраных справаў і таксама шкадуюць аб тым, што 17 траўня над пасольствам Вялікабрытаніі ў Менску быў вывешаны вясёлкавы сьцяг — сымбаль ЛГБТ.
Прыхільнікі Гілары Клінтан не даравалі ёй партрэта Дональда Трампа, а расейскія сябры — Барака Абамы. Партрэт Аляксандра Лукашэнкі выклікаў хвалю незадаволенасьці мастачкай і галоўным героем сюжэту.
Адвакат украінскага палітвязьня Алега Сянцова Дзьмітрый Дынзэ на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 21 траўня заявіў, што ягоны падабаронны гатовы працягваць галадоўку нават да фатальнага канца, патрабуючы вызваліць з-за кратаў у Расеі і Крыме ўсіх украінскіх вязьняў.
Віцебскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць усталяваньня помніка княгіні Вользе, якая нібыта заснавала Віцебск.
Актывісты сацыяльнай ініцыятывы «Альфа і Амега», маладыя анархісты і валянтэры праваабарончага цэнтру «Вясна» правялі ў менскай прасторы «210metrov» акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Зьмітром Паліенкам, які адбывае 2 гады зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі.
Напрыканцы тыдня вясновы спакой беларускай інтэлігенцыі, і ня толькі яе, парушыў заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Падчас новай менскай сустрэчы цікавых і ўплывовых людзей Belarus Future Unconference Зісер закрануў балючае, згадаўшы пра беларускую мову і нацыянальную ідэю.
Актывісты расказалі Свабодзе, як адрэагавалі на заяву МУС, у якой прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці і іх барацьбу за свае правы называюць «падробкай».
Жанчыны з Эўропы становяцца аб’ектамі сэксуальнага гандлю ў Вялікай Брытаніі ў «прамысловым маштабе», а ўрад ня можа спыніць дзейнасьць арганізаваных злачынных груповак, якія рэклямуюць і прадаюць жанчын у Інтэрнэце.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан прынесла на выступ перад выпускнікамі Ельскага ўнівэрсытэту шапку-вушанку з Расеі. Відэа зь яе выступам зьявілася ў інтэрнэце.
21 траўня ў амбасаду Расеі ў Менску перадалі зварот з подпісамі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў абарону ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які тыдзень таму абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў расейскай турме.
Эканаміст Сяргей Чалы пасьля начнога нападу невядомых у цэнтры Менску трэці дзень знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі. Дэталі нападу ён расказаў Свабодзе.
«Яны пастараліся максымальна пазьбягаць выразаў, якія можна было б расцэньваць як абразьлівыя. Але агулам пазыцыя адназначна арыентаваная на непрыняцьце ЛГБТ-супольнасьці і свабоды выбару чалавека — і гэта пазыцыя гамафобная».
Актывістка ініцыятывы руху «Маці 328» Тацяна Канеўская — ініцыятарка галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі шпіталізаваная ў гомельскую лякарню хуткай дапамогі.
Дэпутаты чакаюць ад заснавальніка сацыяльнай сетцы падрабязныя адказы аб працы з пэрсанальнымі дадзенымі карыстальнікаў, паведамляе Голас Амэрыкі.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
«У архівах няма зьвестак пра расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій», — пішуць аршанскія чыноўнікі ў адказ на звароты сваякоў пацярпелых.
Абвінавачаныя ў справе Аляксандра Коржыча завяршаюць азнаямленьне зь яе матэрыяламі. Справу могуць перадаць у суд пасьля 4 чэрвеня.
Француская паліцыя пачала расьсьледаваньне абвінавачваньняў знакамітага рэжысэра Люка Бэсона ў сэксуальным гвалце, паведамляе француская прэса.
У Міністэрстве ўнутраных справаў шкадуюць аб тым, што 17 траўня над пасольствам Вялікай Брытаніі ў Менску быў вывешаны вясёлкавы сьцяг — сымбаль гомасэксуалаў. Пра гэта гаворыцца на сайце МУС.
На мяжы Латвіі, Расеі і Беларусі кожны год праходзяць урачыстасьці ў памяць пра Другую сусьветную вайну.
Расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу не працягнулі брытанскую візу інвэстара. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў асяродзьдзі бізнэсоўца паведамляе The Bell.
Загрузіць яшчэ