Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джыны Гаспэл на пасадзе дырэктара ЦРУ, завяршыўшы такім чынам палеміку вакол яе датычнасьці да жорсткіх допытаў асобаў, падазраваных у тэрарызьме.
У ЗША памёр Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, былы дарадца прэзыдэнтаў ЗША. Летась легендарны амэрыканскі саветоляг, даў інтэрвію Радыё Свабода.
У ЗША памёр Рычард Пайпс, амерыканскі гісторык, прафэсар расейскай гісторыі Гарвардзкага ўнівэрсытэту, былы дырэктар Дасьледчага Цэнтру па вывучэньні Расеі пры Гарвардзкім унівэрсытэце, саветоляг, дарадца прэзыдэнтаў ЗША.
У віцебскай калёніі адбывае сваё 2-гадовае пакараньне грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Пол Сміт, асуджаны за нібыта арганізацыю незаконнай міграцыі.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу сустрэўся са сьпявачкай Нэтай Барзілай, якая заняла першае месца на сёлетняй «Эўравізіі».
17 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні новую рэдакцыю Жыльлёвага кодэксу. Абмеркаваньне атрымалася нечакана дынамічным і цікавым.
Ляўрэатамі расейскай публіцыстычнай прэміі «ЛібМісія» за 2018 год сталі сацыёляг Ганна Шадрына, філёляг Андрэй Дзясьніцкі і журналістка Зоя Сьвятлова. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 30 траўня ў Доме Расейскага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына.
Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі зацьвердзіла дысэртацыю на званьне доктара мэдычных навук старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях аховы здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыкі Людмілы Макарынай-Кібак.
Пашыраць сьпіс паслуг, за якія незанятыя ў эканоміцы грамадзяне будуць плаціць па поўных тарыфах, пакуль не плянуецца, заявіла журналістам 17 траўня ў Палаце прадстаўнікоў міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, паведамляе БелаПАН.
Актывістку партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Таісію Кабанчук Бабруйскі суд пакараў на 73,5 рубля (тры базавыя велічыні) — на дадатак да двух сутак арышту, якія яна адбыла ў сакавіку.
17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.
Кіраўніцтва кампаніі «Спорт Ф’южн» папрасіла прабачэньня «за ганебныя паводзіны і недастатковую кампэтэнтнасьць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы», паведамляе «Белсат».
Некалькі амэрыканскіх гімнастак, якія былі ахвярамі доктара-пэдафіла Лары Насара і падалі на яго ў суд за дамаганьні і згвалтаваньні, у тым ліку непаўналетніх, заключылі пагадненьне аб кампэнсацыі з самім лекарам і ўнівэрсытэтам штату Мічыган.
Агулам прапануецца сотня зьменаў у розныя артыкулы. Некаторыя зьмены хутчэй касмэтычныя, некаторыя — проста ўдакладненьні, але ёсьць і даволі значныя. «Наркатычны» артыкул 328 амаль ня зьменіцца.
Да 2050-га году насельніцтва Расеі скароціцца да 133 мільёнаў чалавек. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Дэпартамэнту па эканамічных і сацыяльных пытаньнях ААН. Калі верыць прагнозу, то, у параўнаньні з 2015 годам, насельніцтва Расеі скароціцца амаль на 20 мільёнаў чалавек.
17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
У кватэры 28-гадовага Рамана Кузьмянкова правялі ператрус, забралі аргтэхніку і дапыталі ў сьледчым камітэце, навошта ён піша звароты ў райвыканкам, крытыкуючы мясцовыя ўлады.
У 2006 годзе Аляксандар Лукашэнка апрануў Эмамалі Рахмона ў вышыванку. Цяпер Рахмон апрануў Лукашэнку з сынам у таджыцкія касьцюмы.
Лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракамэнтавала Свабодзе апублікаваны праект па зьмене «наркатычных артыкулаў» Крымінальнага кодэксу.
Прынц Гары, шосты па ліку ў чарзе на брытанскі трон, і былая фотамадэль Мэган Маркл павінны 19 траўня ўзяць шлюб у Віндзары. Былая амэрыканская акторка становіцца прынцэсай і многія ўспрымаюць гэта як казачны раман. Але шлюб таксама парушае шмат зь негалосных канвэнцыяў каралеўскай сям'і.
У Лідзе шостыя суткі працягваюць галадаць дзьве актывісткі руху «Маці 328» — Людміла Лапко і Алена Мікалаюк. Сёньня прадстаўнікі райвыканкаму пацікавіліся станам здароўя адной зь іх, Людмілы Лапко.
Міністэрства юстыцыі ЗША і ФБР апытваюць былых супрацоўнікаў кампаніі Cambridge Analytica і банкаў, якія былі зьвязаны з ёй.
16 траўня ў Маскве памерла дырэктарка маскоўскага незалежнага «Тэатра.doc», рэжысэрка і сцэнарыстка Алена Грэміна. У 2012 тэатр паставіў дакумэнтальны спэктакль «Двое у тваім доме» пра хатні арышт Уладзімера Някляева.
19-гадовая Жэня Панфіленка зь Ельску бясплатна робіць ахвочым татуіроўкі. Такім чынам дзяўчына знаходзіць новых знаёмых і сяброў, адначасова шліфуючы майстэрства.
Уласьнік пляцоўкі «МаеСэнс» Дзяніс Кандратовіч паведаміў карэспандэнту Свабоды пра закрыцьцё праекту.
Грамадзянскі актывіст з расейскага Кемерава Ігар Вострыкаў, які страціў жонку, сястру і траіх дзяцей у пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве, хоча стаць дэпутатам абласнога савету Кузбасу.
Пакараныя адміністратыўным арыштам апазыцыйныя актывісты мусяць аплачваць сваё знаходжаньне ў Цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў, а таксама натарыяльны збор, калі грошы спаганяюць у прымусовым парадку. Ня ўсе арыштаваныя з гэтым згодныя.
Байкеры клюбу «Начныя ваўкі» сталі першымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху на мосьце з Расеі ў анэксаваны Крым. Па дадзеных агенцтва «Крыминформ», матацыклісты спыніліся на арачным пралёце, каб зрабіць сэлфі.
У пэтыцыі адзначаецца, што студэнт можа траціць на праезд з дому да ўнівэрсытэту або між карпусамі ВНУ ад 30% да 85% стыпэндыі, а «студэнтам трэба вучыцца, а не шукаць падпрацоўкі».
У некалькіх удзельнікаў акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу правялі ператрусы, канфіскавалі кампутарную тэхніку і іншыя рэчы, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Моўны інспэктар» Случак падаў у Менгарвыканкам скаргу на краму — патрабуе прыцягнуць да адказнасьці яе кіраўніка, які адмовіў чалавеку ў працы паводле моўнай прыкметы.
Кіеўскі мэтрапалітэн паведаміў у фэйсбуку, што з нагоды Дня вышыванкі 17 траўня людзі, апранутыя ў нацыянальную ўкраінскую вопратку, змогуць бясплатна карыстацца мэтро.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, незаконна асуджаны ў Расеі на 20 гадоў калёніі строгага рэжыму праз абвінавачаньне ў тэрарызьме, абвясьціў бестэрміновую галадоўку.
Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.
23 красавіка, пасьля 11 дзён масавых пратэстаў, прэм'ер-міністар Армэніі Сэрж Саргсьян сышоў у адстаўку – яго сыходу дамаглася апазыцыя на чале з Ніколам Пашыньянам.
Польскія органы самакіраваньня яшчэ да пачатку летніх канікул павінны прыняць рашэньне, абмяжоўваць ці продаж алькаголю ў начны час.
Былы выканаўчы дырэктар «Беларусбанку» Анатоль Багавік, асуджаны мінулай восеньню на 8 гадоў калёніі, выйшаў на волю, верагодна, па памілаваньні прэзыдэнта.
Амэрыканска-беларуская паэтка і перакладчыца Вальжына Морт па дарозе зь Беларусі ў Італію правяла паэтычную вечарыну ў Празе, на якой яе вершы прагучалі па-беларуску, па-ангельску і па-чэску. Прапануем 10 фактаў і цытатаў найбольш вядомай беларускай паэткі ў замежжы.
Беларусь апынулася на 42 месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўні гамафобіі. Так вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Яе дасьледаваньне паказвае ўзровень раўнапраўя негетэрэсэксуальных асобаў.
З такім надпісам на шыльдзе 28-гадовы Раман Кузьмянкоў выйшаў да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Воршы. Прастаяць давялося ўсяго 15 хвлінаў: хлопца затрымалі міліцыянты.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, седзячы за стырном грузавіка, асабіста ўзначаліў першую калёну будаўнічай тэхнікі, якая накіроўваецца па новым мосьце да анэксаванага Крыму.
За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл аналізуем фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям'і разам са студэнткай University College London Даніэлай Калядой зь Лёндану, журналісткай Аленай Ціхановіч з Прагі і блогеркай Свабоды Настай Захарэвіч.
Уладальнік LifeNews Арам Габрэлянаў, як мяркуецца, валодае ў Парыжы кватэрай па цане больш за два мільёны эўра. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК).
У сувязі з гэтым могуць адкласьці і зьніжэньне збору за шэнгенскія візы з 60 эўра да 35. Перамовы пра гэта яшчэ ідуць, беларускі бок не пагаджаецца на эўрапейскія ўмовы. Калі падпісаньне сарвецца, візы могуць не патаньнець, а падаражэць.
Фонд Джорджа Сораса «Адкрытае грамадзтва» афіцыйна аб'явіў аб пераезьдзе з Будапэшту ў Бэрлін. Прычынай пераезду названая «усё больш рэпрэсіўная палітычная і юрыдычная атмасфэра» ў Вугоршчыне.
Атрымаць камэнтар Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных спраў да сытуацыі са справай Юрыя Захаранкі не ўдалося.
Міністарка абарона Чэхіі Карла Шлэхтава адхіліла ад пасады Богуслава Шафаржа, кіраўніка вайсковага дасьледчага цэнтру, у якім тэставалі рэчыва А-230 з лініі «Навічок».
14 траўня пачаўся візыт кіраўніка Беларусі ў Таджыкістан. Параўнайма лідэраў дзьвюх дзяржаваў.
Усё менш бяруцца шлюбам да 25 гадоў. Нараджэньне дзяцей усё больш адкладаюць. Жанчынам ужо ня так страшна разводзіцца.
Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца глядзіць на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.
Загрузіць яшчэ