Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Падляшшы ўшанавалі памяць жыхароў вёскі Патокі. 73 гады таму яе спалілі польскія партызаны


73 гады таму партызаны польскага падпольля спалілі вёску Патокі на Падляшшы. У пажары загінула трое дзяцей-беларусаў. Сёньня ў Патоках адбыўся жалобны малебен за ахвяр злачынства.

Трагедыя здарылася 22 траўня 1945 году. Польскія падпольшчыкі на чале з былым жаўнерам Арміі Краёвай Зыгмунатам Блажаевічам на мянушку «Зыгмунт» спалілі беларускую вёску на Беласточчыне.

Падчас пажару загінулі трое дзяцей — Мікалай Герасімчук (10 гадоў), Ніна Герасімчук (8 гадоў) і Яўгенія Герасімчук (6 гадоў). За тыдзень да гэтага гэты самы атрад расстраляў чатырох жыхароў Патокаў — Яна Бэкіша, яго 15-гадовага сына Ўладзімера, а таксама братоў Яна і Ўладзімера Малашэўскіх. Іх абвінавацілі ў сымпатыях да камуністычнай улады.

У красавіку гэтага году беластоцкія дэпутаты кіроўнай у Польшчы партыі «Права і Справядлівасьць» прынялі рашэньне назваць адну з вуліц гораду ў гонар Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі». Менавіта яго падначаленыя адказныя за злачынствы ў вёсцы Патокі і спаленьне вёскі Вілюкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG