На выставе, якая называецца «Людзі+» і прымеркаваная да Дня памяці памерлых ад СНІД, можна пазнаёміцца з 18 гісторыямі людзей, якія жывуць у розных рэгіёнах Беларусі і штодня праходзяць антырэтравірусную тэрапію. Іх аповеды не пра адчай і боль, а пра адносіны, хобі, каханьне, сем’і і нараджэньне дзяцей.