Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс-гандаль у Вялікай Брытаніі адбываецца ў «прамысловым маштабе», — даклад


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жанчыны з Эўропы становяцца аб’ектамі сэксуальнага​ гандлю ў Вялікай Брытаніі ў «прамысловым маштабе», а ўрад ня можа спыніць дзейнасьць арганізаваных злачынных груповак, якія рэклямуюць і прадаюць жанчын у Інтэрнэце. Пра гэта паведамляе Thomson Reuters Foundation са спасылкай на даклад групы дэпутатаў брытанскага парлямэнту.

У заяве дэпутата і старшыні групы Гавіна Шукэра гаворыцца, што жанчыны, як правіла, з Усходняй Эўропы, становяцца ахвярамі гандлю людзьмі ў Англіі і Ўэльсе і вымушаныя займацца сэксам з кліентамі ў арэндных дамах і гатэлях.

Арганізаваныя злачынныя групы рэклямуюць сваіх ахвяраў для пакупнікоў на сайтах сэкс-рынку і разьмяшчаюць іх у часовых бардэлях – часта гэта дамы, арандаваныя на кароткі час, гаворыцца ў дакладзе.

Кампанія арэнды кароткатэрміновага жыльля Airbnb паведаміла, што ў гэтым годзе будзе інвэставаць у новыя тэхналёгіі для барацьбы з сучасным рабствам. Гэта зьвязана з тым, што гандляры «жывым таварам» выкарыстоўваюць нерухомасьць кампаніі для сэксуальнага гвалту над жанчынамі і дзяўчатамі ў Вялікай Брытаніі і Злучаных Штатах.

Брытанія лічыцца лідэрам у глябальнай барацьбе з рабствам. У 2015 годзе яна прыняла закон, які прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне гандлярам людзьмі.

Больш за 8500 аб’яваў штомесяц пра сэксуальныя паслугі публікуецца онлайн у Вялікай Брытаніі, дзе законна купляць і прадаваць сэксуальныя паслугі, але вымагальніцтва і сутэнэрства забароненыя, паведамілі прадстаўнікі паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG