Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маралізатарства ня функцыя МУС», — старшыня БХК пра «гамафобную заяву» міністэрства


Алег Гулак, архіўнае фота

На сайце Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 20 траўня зьявілася заява «Мы за сапраўднае», у якой назвалі «падробкай» аднаполыя стасункі і барацьбу ЛГБТ-супольнасьці за свае правы.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак кажа Свабодзе, што расцэньвае заяву МУС як адназначна гамафобную.

«Гэты тэкст, як на маю думку, гамафобны ў тым падыходзе, што ёсьць адзіны прымальны від стасункаў, усё астатняе непрымальна, — разважае Гулак. — Мне падаецца, што яны пастараліся максымальна пазьбягаць выразаў, якія можна было б расцэньваць як абразьлівыя. Але агулам пазыцыя адназначна арыентаваная на непрыняцьце ЛГБТ-супольнасьці і свабоды выбару чалавека, у тым ліку ў асабістым жыцьці — і гэта пазыцыя гамафобная.

Вялікае пытаньне, якая тут увогуле роля Міністэрства ўнутраных справаў, чаго яны ў гэта палезьлі. Калі вы лічыце, што ёсьць парушэньне закону — у вас ёсьць прававыя мэтады. А „мы за подлинное“, гэтае маралізатарства — гэта ўвогуле ня функцыя Міністэрства ўнутраных справаў».

Амбасада Вялікай Брытаніі ня будзе рэагаваць на «гамафобную заяву» МУС

Тым часам на сайце Petitions.by пачаўся збор подпісаў «За сапраўдную міліцыю для ўсіх». Ініцыятары збору подпісаў патрабуюць праверыць законнасьць выказваньняў, таксама зьняць з афіцыйнага сайту МУС зварот «Мы за сапраўднае!», у якім ведамства шкадуе, што 17 траўня над пасольствам Вялікай Брытаніі ў Менску быў вывешаны вясёлкавы сьцяг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG