Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятарка галадоўкі актывістак руху «Маці 328» Тацяна Канеўская шпіталізаваная


Тацяна Канеўская
Тацяна Канеўская

Актывістка руху «Маці 328» Тацяна Канеўская — ініцыятарка галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі шпіталізаваная ў гомельскую лякарню хуткай дапамогі.

«Пачаліся праблемы з жоўцевым пузыром — халецыстыт. Гэта наступствы галадоўкі — мне лекары так і сказалі. Праходжу курс лячэньня», — распавяла БелаПАН Канеўская, якая галадала 15 дзён.

Яна падкрэсьліла, што жанчыны не спыняюць барацьбу за зьмяненьне крымінальнага заканадаўства ў частцы «антынаркатычных» артыкулаў. Нядаўна яны накіравалі зварот старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу з прапановай правесьці пазачарговы пленум Вярхоўнага суду для зьмены судовай практыкі па ўжываньні артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў).

Прадстаўніцы руху «Маці 328» таксама накіравалі зварот генпракурору Аляксандру Канюку, у якім нагадалі аб анансаванай сустрэчы з сваякамі асуджаных паводле 328 артыкулу. Сустрэча плянавалася 4 траўня, але ў апошні момант была перанесеная на няпэўны час «у сувязі з тэрміновай камандзіроўкай» Канюка.

«Сустрэчу ж не адмянілі, а перанесьлі. Мы спадзяемся, што яна адбудзецца», — сказала Канеўская.

Тацяна Канеўская (у цэнтры) сярод удзельніц руху «Маці 328» пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі 2 траўня
Тацяна Канеўская (у цэнтры) сярод удзельніц руху «Маці 328» пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі 2 траўня

Акрамя таго, актывісткі руху маці запісваюцца на прыём да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб данесьці да іх сваю пазыцыю, і чакаюць пленарных пасяджэньняў парлаямэнту, на якіх павінны разглядацца зьмены ў крымінальнае заканадаўства.

Што ўрад прапануе зьмяніць у «наркатычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу

Артыкул 328 Крымінальнага кодэксу — «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» — прадугледжвае пакараньне ад 5 гадоў абмежаваньня волі да 25 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328 у Беларусі. ІНФАГРАФІКА

На знак пратэсту супраць жорсткасьці «наркатычнага артыкула» 27 красавіка актывісты руху «Маці 328», які аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG