Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі «Маці 328» спынілі галадоўку ў Лідзе. Лукашэнка «ня можа» іх прыняць


19 траўня, на дзесятыя суткі галадоўкі, актывісткі руху «Маці 328» зь Ліды Людміла Лапко і Алена Мікалаюк атрымалі адказ з адміністрацыі Лукашэнкі. Ён іх не задаволіў, але галадоўку жанчыны вырашылі прыпыніць і будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:

«У прэзыдэнта шчыльны графік»

Людміла Лапко пісала ў адміністрацыю прэзыдэнта асабісты зварот і патрабавала сустрэчы з прэзыдэнтам. У лісьце яна сьцьвярджала, што сына засудзілі бяздоказна, а таму і настойвала на тым, каб яе прыняў Лукашэнка. Галадоўку яна намервалася трымаць да той пары, пакуль ёй не адкажуць з адміністрацыі прэзыдэнта.

Разам зь Людмілай галадала і Алена Мікалаюк, сына якой асудзілі разам з сынам Лапко, і ў яе такія ж патрабаваньні. Адказ з адміністрацыі прэзыдэнта, паводле Лапко, расстроіў жанчын.

«Мне напісалі, што прэзыдэнт ня можа мяне прыняць з прычыны шчыльнага графіка. Маўляў, па перагляду справы вашага сына зьвяртайцеся ў адпаведныя інстанцыі», — распавяла Свабодзе Лапко. — «Але я лічу, што гэта чарговая адпіска, якіх у мяне ўжо мноства, яны напісаныя казённай мовай нібы пад капірку. Некаму выгодна хаваць праўду...», — кажа актывістка руху «Маці 328».

Алена Мікалаюк
Алена Мікалаюк

«Спыняю галадоўку і разумею, што нікому са сваімі праблемамі непатрэбная»

Паводле Лапко, яна ў чарговы раз пераканалася, што ейныя праблемы застаюцца надалей толькі ейнымі, паколькі чыноўнікі, як заўважае Лапко, маюць сваю праўду.

«Я спыняю сёньня галадоўку, бо бачу, што нічога не дабілася і ніхто нават не настроены мне дапамагчы, а яшчэ крыху — і можна страціць здароўе», — заўважае спадарыня Людміла.

Ужо з панядзелка яна пачынае па-новаму пісаць скаргі ў пракуратуру і Вярхоўны суд з патрабаваньнем перагледзяць справу ейнага сына.

«Была надзея, але ўжо няма»

Алена Мікалаюк сказала Свабодзе, што ад самага пачатку меркавала, што чыноўнікі нічога новага не напішуць, праўда, паводле яе, надзея нейкая цяплілася, што хоць справы іх сыноў перададуць на перагляд.

«Цяпер атрымалася, што нібы ўсё дарэмна. Ды і на здароўі гэта адбілася, і родныя мае пачалі хвалявацца. Я ж і галадала і кожны дзень хадзіла на працу. Яшчэ раз зразумела, што нікому мы непатрэбныя ў нашай краіне», — сказала Свабодзе спадарыня Алена.

Яна, як і Лапко, зьбіраецца зноў пісаць скаргі ў Вярхоўны суд і Генэральную пракуратуру з тым, каб справа сына была перагледжана. Іншага выйсьця жанчыны ня бачаць.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 16 траўня на партале pravo.by апублікавалі праект зьменаў у «наркатычныя артыкулы» Крымінальнага кодэксу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG