Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч: МУС не вітае паслабленьня адказнасьці за наркотыкі


Ігар Шуневіч, архіўнае фота
Ігар Шуневіч, архіўнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў не вітае паслабленьня адказнасьці паводле «наркатычных» артыкулаў, у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў, цытуе TUT.BY кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.

«Паслабленьня адказнасьці мы не вітаем, таму што спажывец сам па сабе — гэта рынак, утварэньне наркатычнага рынку ў краіне. Не займацца ўнутраным спажываньнем, а проста змагацца з каналамі — гэта занадта аднабока, выніку не прынясе», — сказаў Шуневіч.

Паводле слоў Ігара Шуневіча, неабходна змагацца са спажыўцамі наркотыкаў, наркадылерамі і кур’ерамі. Таксама міністэрства ня будзе выступаць ініцыятарам скарачэньня тэрмінаў для падлеткаў, якія праходзяць па наркатычных артыкулах.

«МУС не перастане працаваць са спажыўцамі, мы будзем выяўляць тых, хто ўжывае наркотыкі, незалежна ад вагі, колькасьці, кротнасьці і г. д.», — сказаў кіраўнік МУС.

Актывіст Legalize Belarus: «Змагацца супраць наркотыкаў — гэта папулізм»

Крымінальны артыкул 328 «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» прадугледжвае пазбаўленьне ці абмежаваньне волі з максымальным тэрмінам да 20 гадоў. Паводле інфармацыі руху «Маці 328», на сёньняшні дзень у месцах пазбаўленьня волі адбываюць пакараньні паводле гэтага артыкула каля 15 тысяч чалавек.

Пэтыцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў на партале petitions.by сабрала больш за 1500 подпісаў. У ёй прапануецца ўвесьці азначэньне малой колькасьці для кожнага зь лёгкіх наркотыкаў і адмяніць крымінальную адказнасьць за абарачэньне «кантраляваных рэчываў» у малой колькасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG